Пасля пагроз ад Азаронка затрымалі брата палітычнага эмігранта з Гомеля
Гомельскае выданне «Флагшток» паведаміла аб затрыманні брата палітычнага эмігранта з Беларусі Дзмітрыя Стагурскага.
Раніцай хлопца прывезлі ў Навабеліцкае аддзяленне міліцыі і склалі пратакол аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). У тэлефоне гамельчука міліцыянты знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
25 студзеня Азаронак апублікаваў у сваім тэлеграм-канале пост суполкі «Их ждет суд» з пагрозай у бок Дзмітрыя Стагурскага, брата Мікалая.
Як удакладніў Мікалай «Нашай Ніве», у пасце з пагрозай выкарысталі яго здымак з акцыі ў Ізраілі, якая была прысвечана выбарам у Беларусі. Аўтары канала «Их ждет суд» напісалі, што бачаць у дзеяннях эмігранта «чатыры крымінальных артыкулы».
У 2023 годзе Мікалай Стагурскі расказаў пра сваё затрыманне, вярбоўку КДБ і здымкі ў фільме для БТ.
Да маці гамельчука, які пасля вярбоўкі КДБ з'ехаў за мяжу, прыйшлі з ператрусам
На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандных цыгарэт
Прызналі «экстрэмісцкім» фотаальбом пра святкаванне стагоддзя БНР
Шольц назваў жаданне Трампа абмяняць дапамогу Украіне на рэдказямельныя металы «эгаістычным»
Каментары