Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы
63-гадоваму мужчыне з вёскі Сіманіцкі Млынок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці суд забараніў траціць сваю пенсію. Цяпер сродкамі будзе распараджацца яго сястра, сказана ў паведамленні Пракуратуры.
Мужчына больш за два гады жыў разам з сястрой, але не дапамагаў ёй з пакупкай прадуктаў і не плаціў за камунальныя паслугі.
Усю пенсію ён траціў на алкагольныя напоі. Таму хатнія расходы былі на яго сястры, таксама пенсіянерцы.
Па выніках суда мужчыну абмежавалі ў дзеяздольнасці. Цяпер ён не зможа атрымліваць і траціць грошы без згоды сястры.
Каментары