Грамадства

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў

Прадаюцца кватэры без аздаблення з мінімальнай колькасцю перагародак.

Фота: «А-100 Девелопмент»

У прэміяльным мінскім квартале Depo непадалёк ад Плошчы Перамогі стартавалі продажы ў новым доме Tatra 1. Самая танная кватэра тут каштуе $378 тыс., паведамілі ў кампаніі «А-100 Дэвелопмент».

У доме будзе ўсяго 30 кватэр, сярод якіх — пентхаусы з пераменнай вышынёй столяў да 7,55 м і панарамнымі вокнамі да 6,15 м. На 8-м і 9-м паверхах размешчаны адна– і двухузроўневыя пентхаусы пад пахіламі дахамі з мансардамі. Плошча пентхаусаў — ад 82,51 да 174,62 кв. м.

Дом Tatra 1 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў IV квартале 2026 года. Сёння ў продажы даступныя 22 кватэры, яшчэ 8 ужо забраніраваны. Поўны кошт кватэр не агучваецца. Вядома толькі, што мінімальная цана сярод даступных варыянтаў складае $378 тыс. за 106,09 кв. м. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца купля машынамесца ў паркінгу.

Усе кватэры прадаюцца без аздаблення з мінімальнай колькасцю перагародак. Таксама ў доме прадугледжаны кладоўкі. Будынак акружаны дварам-паркам і размешчаны на ўзвышшы, што дазваляе бачыць гістарычны цэнтр Мінска.

З цягам часу забудоўшчык плануе стварыць у жылым квартале інфраструктуру з грамадскімі прасторамі і месцамі для адпачынку. Тут з’явіцца пешаходная вуліца з магазінамі, рэстаранамі і кавярнямі.

Каментары

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі14

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Швед назваў, колькі палітвязняў атрымалі ад яго камісіі адмовы ў памілаванні4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці7

Зяленскі: Калі не бераце нас у НАТА, то дайце ядзерную зброю8

Трамп выходзіць са структур ААН і пагражае Ірану ды палесцінцам37

Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус21

Стваральніка Праграмы Каліноўскага ў Варшаве ніхто не біў — ён сам зваліўся з лесвіцы1

На ўкраінскай Ровеншчыне мясцовыя жыхары блакавалі КПП на мяжы з Беларуссю7

Замест Расіі вайсковыя базы ў Сірыі можа размясціць Турцыя6

Падчас страляніны ў шведскім Эрэбру загінулі «каля 10 чалавек»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі14

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць