Беларускі шоўмен Зміцер Кахно на два дні паляцеў у Казахстан «у звычайную паездку». А там пачалося самае пекла
Зміцер Кахно ‒ вядомы беларускі шоўмен. Пасля выбараў 2020 года ён быў вымушаны пераехаць у Расію, дзе працягнуў сваю кар’еру. 5 студзеня 2022 года ён адправіўся ў Казахстан. Некаторымі падрабязнасцямі паездкі Зміцер падзяліўся ў Instagram. «Такога падарожжа я дакладна не планаваў», ‒ напісаў ён.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_01/kohnoby_271494957_777724696517812_1133825610679896820_n-k2trb.jpg.webp)
Падрабязнасцяў небяспечнай паездкі Зміцер апублікаваў няшмат. Ён напісаў, што паехаў у Алматы — «горад прыгожых гор і бурных рэк» — 5 студзеня. «Ніколі не ведаеш, чым можа скончыцца звычайная паездка на два дні», ‒ напісаў Зміцер.
«А прылятаеш вось сюды», ‒ падпісаў ён сэлфі, зробленае па прылёце на фоне вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_01/kohnoby_271683602_462372228604319_8112569689975353571_n-l87h6.jpg.webp)
Зміцер апублікаваў відэа стрэлаў у цэнтры Алматы, напісаў, што такога ён ніколі не чуў. З мэтаў бяспекі ён пераехаў з гатэля да сяброў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_01/kohnoby_271510872_347591690196211_4774951167194924803_n-psw4g.jpg.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_01/kohnoby_271509920_109604758177503_2502307723532469117_n-h83oc.jpg.webp)
Эвакуявалі Змітра з Казахстану на расійскім ІЛ-76. Як бачна на фота, умовы пералёту былі незвычайнымі, даволі суворымі. Шоўмэн падзякаваў тым, хто прымаў удзел у эвакуацыі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_01/kohnoby_271497204_210820437837666_7525208960636557358_n-1zv3x.jpg.webp)
Ён паабяцаў пазней расказаць падрабязнасці паездкі.
Тэлевядучыя Дзмітрый Кахно і Дзяніс Дудзінскі былі затрыманыя 2 верасня 2020. На наступны дзень былі асуджаныя на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Яны меліся выйсці вечарам 10 верасня, але адседзелі ў ізалятары на Акрэсціна амаль на 2 дні больш.
Абодва зʼехалі з краіны. Дзмітрый Кахно ‒ у Расею, Дзяніс Дудзінскі зараз у Кіеве.
Каментары