Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране
Але стаць Раманам Пратасевічам ёй не давялося.
Беларуска, якая цяпер жыве за мяжой і з палітычных меркаванняў не вяртаецца ў Беларусь, 4 лютага ляцела з Абу-Дабі (сталіцы ААЭ) у грузінскі Тбілісі.
У самалёце стала дрэнна аднаму з пасажыраў, на борце не аказалася доктара, а да пункту прызначэння было яшчэ дзве гадзіны палёту. Таму пілоту прыйшлося сесці ў найбліжэйшым месцы — у іранскім горадзе Шыразе.
«Чалавека знялі з рэйса і адправілі ў мясцовую бальніцу. Памежнікі ў самалёт не заходзілі, толькі медыкі. Мы з самалёта не выходзілі», — расказала дзяўчына.
Калі самалёт сядаў, пасажырам не сказалі, у якім горадзе яны апынуліся. Інтэрнэту не было, таму спрабавалі зразумець, дзе прызямліліся, па картах, якія перагрузіліся ў тэлефоне. Прычым беларуска палічыла, што ў аэрапорце Тэгерана, сталіцы Ірана.
«Было не вельмі камфортна. І крыху нервова, таму што мы не ведалі, ці будуць заходзіць памежнікі ў салон», — кажа беларуска.
Але пасажыраў пры экстраннай пасадцы ў Шыразе ў выніку не правяралі. Пасля таго, як чалавека забралі ў бальніцу, самалёт паляцеў далей у Тбілісі.
Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША
На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў, у тым ліку чэмпіёны свету Шышкова і Навумаў з Расіі
«Рэкамендаваць краіну нікому дакладна не буду». Беларуска-палітэмігрантка паехала на адпачынак у Венесуэлу — і была затрыманая паліцыяй
Каментары