Свет44

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі

Саюзнікі ЗША чакаюць, што адміністрацыя Дональда Трампа прадставіць доўгачаканы план «спынення вайны» Расіі супраць Украіны на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы на наступным тыдні. Пра гэта паведамілі крыніцы агенцтва Bloomberg.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Па словах суразмоўцаў Bloomberg, план нібыта павінен прадставіць спецыяльны прадстаўнік Трампа па пытаннях Украіны Кіт Келаг, які будзе ўдзельнічаць у Мюнхенскай канферэнцыі. Яны, аднак, адмовіліся паведаміць, наколькі падрабязнымі, на іх думку, будуць дыскусіі пра план і ў якім фармаце яны адбудуцца.

Сярод чаканых элементаў плана — патэнцыйнае замарожванне канфлікту і нявызначаны статус тэрыторыі, акупаванай Расіяй, з адначасовым наданнем Украіне неканкрэтызаваных гарантый бяспекі.

Раней Кіт Келаг пацвердзіў, што плануе ўзяць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы і сустрэцца «з саюзнікамі Амерыкі, якія гатовыя працаваць з намі». 

Каментары4

  • Васіль
    05.02.2025
    Яшчэ нічога няма і ніхто не ведае, але нават "будучыя навіны" грантаўская ніва падае ў негатыўным ключы для Трампа.
  • Янка
    05.02.2025
    Васіль, пакуль што Трамп і кампанія з ягоных лакеяў не зрабілі нічога, каб станоўча ацэньваць іхныя "будучыя навіны". Вайну за 24 гадзіны не спыніў, рэспубліканцаў-рэйганістаў ад усюды адхіліў, з хаўруснікамі па НАТА сварыцца ледзь не штодзённа, а сёння праз першы фільтр у адпаведным камітэце сената на пасаду кіраўніка выведкі ЗША прайшла Тулсі Габарт, якая амаль што літаральна ретранслюе крамлёўскую прапаганду. Не нашмат горшым было б прызначыць на гэтую пасаду адразу Патрушава.
  • Жнівень
    05.02.2025
    Гэта не смешна ,але Чэхію таксама аддалі пасля Мюнхенсакага "дагавора" у 1938 годзе

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну18

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах22

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

У Мінску запрацаваў першы паштамат СДЭК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну18

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць