Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год. Пра гэта паведаміў партал Wired.
Павел Дураў. Фота: сацсеткі
Павел Дураў быў затрыманы ў Парыжы 24 жніўня, калі прыляцеў туды прыватным самалётам. 28 жніўня ён быў вызвалены пад заклад 5 млн еўра, але яму забаронена пакідаць Францыю і неабходна два разы на тыдзень адзначацца ў паліцыі.
Кіраўніку Telegram выставілі абвінавачванні па 12 злачынствах, у тым ліку:
змове для кіравання анлайн-платформай у мэтах здзяйснення незаконных здзелак;
адмове даць інфармацыю або дакументы па запыце ўпаўнаважаных органаў для законнага праслухоўвання;
дапамаганні ў правапарушэннях шляхам прадастаўлення доступу да Telegram карыстальнікам, якія распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію, гандлююць наркотыкамі, а таксама ашуканцам і іншым злачынцам;
адмыванні даходаў ад злачыннай дзейнасці ў складзе арганізаванай групы;
прадастаўленне крыптаграфічных паслуг без дэкларавання; імпарце крыптаінструментаў для забеспячэння прыватнасці без папярэдняга дэкларавання.
Каментары