Грамадства158158

Фрык з «НОД», мілітарыст, кіраўнік прадпрыемства… Хто выйшаў на пікет у падтрымку Расіі?

Шэсць прарасійскіх актывістаў правялі 4 лютага пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Яны выказаліся ў падтрымку Расіі і заявілі, што «беларусы і расейцы адзін народ».

Гэта выглядала як рэакцыя на заяву Аляксандра Лукашэнкі 3 лютага, што «свабода і незалежнасць даражэйшыя за нафту».

Хто гэтыя людзі, што выйшлі на плошчу?

Пікет правялі чальцы так званага «Національно-освободітельного двіженія». Рух вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі і падтрымкай сепаратыстаў Данбаса. А таксама — часам даведзенымі да абсурду поглядамі.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Уладзімір Рыжанкоў, кіраўнік руху, расказваў, што СССР быў развалены агрэсіўным Захадам, які ўвесь час так ці інакш супрацьстаіць «мірнай славянскай цывілізацыі». Таксама Рыжанкоў і прэс-сакратарка руху Юлія Чырва запэўнівалі, што беларускую канстытуцыю напісалі ЗША, 80% нашых чыноўнікаў працуюць на Амерыку, а на Захадзе дзяцей адмыслова вучаць быць геямі і вучаць сэксуальным вычварэнствам.

Уладзімір Рыжанкоў лічыць, што канстытуцыю Беларусі напісалі ў ЗША.

Рыжанкоў сябе называе прадпрымальнікам. Гэта ён летась ствараў петыцыю супраць бел-чырвона-белага сцяга.

З расійскім сцягам на пікеце стаяў Аляксей Галавін.

Мужчына ўжо фігураваў у СМІ. Напрыклад, ён быў заўважаны на акцыі Статкевіча, прысвечанай патрабаванню справядлівых выбараў у верасні 2015 года.

На акцыі Статкевіча Галавін з сябрам крычалі «пайшоў на…» на ўсе прапановы прамоўцаў. Ад калоны яны не адставалі, але скардзіліся, што цяжка ісці з «гэтымі».

Таксама Галавін — ці «Шахід Безмяцежны» як ён назыве сябе ў сацсетках — вельмі любіць зброю. Ён шмат фатаграфуецца з ёю сам і актыўна посціць фотачкі жанчын і дзяцей са «стваламі».

Галавін шмат займаецца спортам. Таксама ўдзельнічае ў «патрыятычным выхаванні моладзі» — вайсковых гульнях падлеткаў, якія ладзяць казакі Пятра Шапко.

Каларытны вусач — 47-гадовы мінчук Аляксандр Лявонаў.

На яго старонцы ў сацсетках усё кананічна: Пуцін і Паклонская, настальгія па СССР і здымкі Сталіна, Наваросія, «ДНР» і «ЛНР».

Яшчэ адзін — Сяргей Ланавенка.

Былому дэсантніку Ланавенку падабаюцца нажы і Наваросія.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Ланавенка — блізкі сябар аднаго з баевікоў батальёна «Спарта», які раней узначальваў сумна вядомы Матарола (Арсеній Паўлаў).

Яшчэ адзін удзельнік — Андрэй Дзіментаў.

Мужчына даў «Нашай Ніве» разгорнуты каментар наконт свайго ўдзелу ў пікеце.

Па словах мужчыны, ён кіраўнік, мае сваю долю ў прыватным прадпрыемстве.

«Я выйшаў на пікет, бо лічу неабходным падтрымаць Расію сёння і выказаць салідарнасць з ёю. У нашым звароце ясна пра гэта гаворыцца.

Я не член «НОД» і ўвогуле з усімі людзьмі з пікета пазнаёміўся ў інтэрнэце — у суполцы Укантакце пад назвай «Ватны сектар». Я і з Рыжанковым згодзен толькі часткова — не ўсе яго ідэі я падтрымліваю. Пра арганізацыю «НОД» я, шчыра кажучы, даведаўся пазаўчора, — расказаў Дзіментаў. — Але так, я падтрымліваю Наваросію. Мне блізкі Сталін. Я падтрымліваю ідэю Саюзнай дзяржавы, падтрымліваю Расію.

Што тычыцца беларускай незалежнасці… Тут складана. Калі б мы ўвайшлі ў склад Расіі, гэта было б не самым горшым… Але і сказаць, што я супраць нашага суверэнітэту і дзяржаўнасці, я не магу».

«Але, за выключэннем «спадара нодаўца», ніхто знявагі ў бок Еўропы не выказваў. І ніхто іх не вітае. Мы супраць абражання іншых дзяржаў», — сказаў Дзіментаў.

Па словах Дзіментава, гэта быў не апошні пікет і зварот. Будуць яшчэ.

Каментары158

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне1

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?13

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне1

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць