Моды2323

Прэс-сакратарка Мінархітэктуры ходзіць у Chanel, Burberry, Yves Saint Laurent — арыгінал ці падробка?

Прэс-сакратарка Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Анастасія Рудзкая любіць дарагія брэнды. Ці гэта не сапраўдны люкс?

Фота: сацыяльныя сеткі

У брэндавай сукенцы прэс-сакратарку заўважылі на мінулым тыдні на форуме маладых журналістаў, дзе сабраліся прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Лагатып Chanel, але… У арыгінальнай сукенцы брэнда кішэні пашытыя зусім не так.

«Відаць, што для чорнай сукенкі выкарыстаныя белыя ніткі. Такога проста не можа быць у арыгінале, гэта недапушчальна, — заўважае стылістка, да якой звярнулася «Наша Ніва». —

Фота: скрын з сайта Chanel

На шыі, хутчэй за ўсё, таксама не арыгінал: такой формы хусткі ў Chanel я яшчэ не сустракала. Звычайна яны заўсёды квадратныя. Яшчэ хустка на фота мае падазроны бляск — сапраўдны шоўк не будзе блішчэць. Хутчэй за ўсё, хустка зроблена з паліэстэру».

Фота: сацыяльныя сеткі

Сукенка нібыта ад Burberry, верагодна, таксама не з'яўляецца арыгіналам. У надпісе брэнда другая і апошняя літары напісаныя не так, у арыгінале шрыфт справа больш тонкі. 

Фота: скрын з сайта Burberry

Сумка Yves Saint Laurent выглядае як копія. У арыгінале ў сумкі скура глянцавая, тут — больш матавая. 

Фота: скрын з сайта Yves Saint Laurent

«Таксама незразумела, што на гузіках. У Burberry — знак рыцара або назва брэнда. У арыгінале гузікі пляскатыя, тут яны выпуклыя», — тлумачыць стылістка. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Яшчэ адна сукенка з лагатыпам Chanel таксама падобная да копіі. Пры стыкоўцы швоў у арыгінале ўсё павінна супадаць. Тут малюнак разыходзіцца (гэта заўважна, калі прэс-сакратарка падымае руку).

Фота: скрын з сайта Chanel 

Хто такая Анастасія Рудзкая?

Дзяўчына нарадзілася ў Баранавічах. У 2021-м скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «друкаваныя СМІ». 

Яшчэ ў студэнцтве яна пачала працаваць на БТ, была карэспандэнткай у праграме «Добрай ранiцы, Беларусь!» на «Беларусь 1» і вядучай «Ничего себе ньюз» на «Беларусь 2».

Фота: сацыяльныя сеткі

«Самымі запамінальнымі выдаліся здымкі рэпартажа пра спецназ, — расказвала яна ў інтэрв’ю «Народнай газеце». — Я прымярала экіпіроўку, пераадолела паласу перашкод і нават страляла са зброі. Не магу забыць здымкі ў Вайсковай акадэміі. Там я ўпершыню палятала на верталёце. Эмоцыі білі цераз край!»

У лютым 2021-га, праз пару месяцаў пасля фальсіфікацый і зверстваў 2020-га, Рудзкая была мадэратаркай сустрэчы Лукашэнкі са студэнтамі.

На ёй Лукашэнка падарыў дзяўчыне ручку.

Фота: «СБ. Беларусь сегодня» 

«Дзе знаходзіцца зараз ручка, не скажу, бо ў мяне ж могуць быць сакрэты?

Скажу толькі, што захоўваю яе ў надзейным месцы. Гэтая ручка стане маім талісманам», — гаварыла Рудзкая ў інтэрв’ю «Знамя юности». 

Таксама яна расказвала, што пасля сустрэчы з Лукашэнкам на яе «абрынулася хваля хейту».

Абурыліся прысутнасцю Рудзкай на сустрэчы з Лукашэнкам у тым ліку яе аднакурснікі. Тады Рудзкая стала пагражаць студэнтам, што напіша на іх заявы ў міліцыю.

Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

«Але цёплых слоў у мой адрас паступіла ў разы больш, — дзялілася яна. — Мне тэлефанавалі блізкія, настаўнікі, былыя аднакласнікі, казалі, што вельмі мной ганарацца. Прыходзілі і да гэтага часу прыходзяць паведамленні нават ад незнаёмых людзей, яны падтрымліваюць і матывуюць рухацца далей». 

Дзялілася яна і сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з Лукашэнкам. 

«​​Гэта быў вельмі карысны дыялог, — казала яна «СБ. Беларусь сегодня». — Акрамя таго, выдатная інтэрактыўная пляцоўка для таго, каб кожны студэнт мог выказацца. Мы атрымалі адказы на самыя хвалюючыя пытанні. Тыя, якія зараз у большай ступені хвалююць моладзь і ўсё студэнцтва. Бо ў нейкай меры менавіта яны фарміруюць вызначаны вектар для руху наперад. Вельмі крута, што разам з намі былі і студэнты з рэгіёнаў. 

Акрамя таго, весці мерапрыемства такога маштабу, не буду хаваць, было дастаткова хвалююча. Аднак, нягледзячы на ​​тое, што на сустрэчы ўздымаліся важныя тэмы, у тым ліку палітычнага характару, у аўдыторыі панавала дружалюбная атмасфера».

Нядаўна Анастасія Рудзкая перайшла з БТ на пасаду прэс-сакратаркі ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. 

Чытайце таксама: 

Працавала на тэлеканалах Медзведчука. Хто такая Надзея Сас — новая прапагандыстка СТБ

«Галоўнае, як сказаў кіраўнік дзяржавы, — «раздзявацца і рабіць». Хто такі Мікіта Палякевіч — новы твар АНТ

Наталля Немагай з АНТ вырашыла асабіста паглядзець, як дэградавала Еўропа ФОТА

Каментары23

  • даведка
    05.11.2022
    Анастасия Рудзкая и Мария Петрашко наладили свой канал поставок подделок именитых брендов одежды?!
  • Mar
    05.11.2022
    Почему в подделке от Шанель, а не в оригинале от Легпрома? Что за преклонение перед Западными ценностями?
  • даведка
    05.11.2022
    Я надеюсь, у Анастасии Рудзкой хотя бы на нижнем белье вышит LEPSHY. Иначе не будет ей прощения.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць