Вайна44

Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды і ЗША сумесна дадуць Украіне сотні ракет для СПА

Міністры абароны Вялікабрытаніі, Даніі, Нідэрландаў і ЗША ў чацвер абвясцілі пра сумеснае і тэрміновае наданне Украіне сродкаў супрацьпаветранай абароны, каб засцерагчыся ад расійскіх нападаў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве чатырох міністраў, якую цытуе «Еўрапейская праўда».

ЗРК Patriot. Фота: David Keaton / AP Photo

Як паведаміла брытанскае Мінабароны, у рамках сумеснай ініцыятывы Украіна атрымае «сотні зенітных ракет малой і сярэдняй далёкасці і спадарожных сістэм», прычым іх перадача ўжо пачалася і павінна завяршыцца праз некалькі тыдняў.

Гэтыя ракеты неабходныя «для абароны крытычна важнай нацыянальнай інфраструктуры Украіны і далейшага забеспячэння поспеху контрнаступальных аперацый у найбліжэйшыя месяцы», як дадаюць у Мінабароны Вялікабрытаніі.

У сваю чаргу, выканаўца абавязкаў міністра абароны Даніі Трульс Лунд Поўльсэн заявіў, што ягоная краіна плануе перадаць дадатковыя 21,9 мільярда крон (2,94 мільярда еўра) для ўзначаленага Вялікабрытаніяй Міжнароднага фонду для Украіны цягам наступных некалькіх гадоў.

Пра сумесныя пастаўкі сродкаў СПА стала вядома падчас трынаццатага пасяджэння кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн» у Бруселі.

Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства абароны Нідэрландаў набудзе чатыры радыёлакацыйныя сістэмы пасіўнага назірання VERA-EG коштам 150 мільёнаў еўра для Украіны.

Каментары4

  • Вот
    15.06.2023
    mikola, приезжай в Киев, Николаев, Харьков Одессу и другие украинские города и посмотри как русские обстреливают ракетами эти города, убивая мирных людей, уничтожая их дома. Может тогда перестанешь писать свои пустые комментарии.
  • mikola
    15.06.2023
    Вот, // ok....ja skonczyu durackija zarty...Ja usio razumeiu...Spadzjavaius geta skonczyca  skora....
  • Valadzimir
    15.06.2023
    Дадаюцца, пакуль самім не дадуць.

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць