Беларускія селекцыянеры вывелі сарты «сапфір» і «лекар» — мякаць іх клубняў фіялетавага і ружовага колераў, як паведаміў Мінсельгасхарч.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/2023-06-19173156-euq1z.jpg.webp)
Паведамляецца, што новыя гатункі ўстойлівыя да засухі, хвароб і шкоднікаў, а таксама валодаюць павышанай карыснасцю: калі ў звычайнай бульбе антыаксідантаў 500-800 адзінак, то ў каляровай — больш за 2000.
Да канца гэтага года «сапфір» і «лекар» папоўняць дзяржаўны рэестр, а гэта значыць, што зусім скора фіялетавая і ружовая бульба з'явіцца на сталах у беларусаў.
Увогуле на стварэнне новага сорту бульбы патрабуецца 12-13 гадоў.
«Акрамя таго, што змяняецца клімат, з'яўляюцца новыя хваробы. Новыя гатункі павінны быць устойлівыя да клімату, хвароб і шкоднікаў. У цяперашніх умовах сарты павінны быць устойлівымі да засухі, асабліва ў другой палове вегетацыі, бо ў першай палове бульба сілкуецца яшчэ ад самога клубня», — адзначыла загадчыца аддзела навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і пладаводства Юлія Гунько.
Каментары
Дарэчы, бульбы такога колеру дахалеры натяе радзіме - у Перу