Свет11

Польшча хоча адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу салдат

Польская Памежная служба папрасіла Мінабароны краіны адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу жаўнераў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Polsat са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў краіны Мацея Вонсіка.

Фота: Twitter / MON / kpr Sławomir Kozioł

Мацей Вонсік на прэс-канферэнцыі 7 жніўня адзначыў, што на мяжы нарастае агрэсія супраць афіцэраў польскай Памежнай службы з боку мігрантаў, якія спрабуюць незаконна прарвацца ў Еўрасаюз з боку Беларусі.

«Трэба сказаць, што ўвесь гэты працэс, без выключэння, арганізаваны беларускімі памежнікамі… Змяняецца характар гэтых парушэнняў, усё больш агрэсіі ў бок польскіх жаўнераў, службоўцаў памежнай аховы, паліцыянтаў. Пастаянна ляцяць бутэлькі, камяні, галіны», — сказаў Вонсік.

Намеснік міністра абвінаваціў беларускі бок у пашкоджанні памежнага плота з выкарыстаннем розных інструментаў. У выніку аднаго з такіх інцыдэнтаў мяжу парушылі 93 мігранты, 88 з якіх былі затрыманыя.

Начальнік памежнай аховы Польшчы генерал Томаш Прага дадаў, што сёлета ўжо зафіксавана 19 тысяч спроб парушэння мяжы. За ўвесь 2022 год іх было менш за 16 тысяч. 

Генерал падкрэсліў, што мігрантаў на мяжу прывозяць кожны дзень.

Каментары1

  • Уцечка на Белсаце
    07.08.2023
    Молодцы поляки

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці1

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне запусцілі ў сетцы відэа з адсечанай галавой украінскага вайскоўца10

«Беларусы такія беларусы». У тыктоку захапляюцца, як пасажыры дапамаглі кіроўцу тралейбуса ў Мінску6

У расійскім Дагестане кот ужо больш за 7 гадоў жыве на магіле свайго гаспадара1

Айцішнік вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і распавёў, што не так з Іспаніяй65

Мінчук ператварыў закінуты куток у музей дзівосных драўляных скульптур

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці1

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць