20-гадовы беларускі паўабаронца бельгійскага «Льерса» Максім Кірэеў перайшоў у «Вілем II», які гуляе ў вышэйшым дывізіёне Нідэрландаў.
Футбаліст далучыцца да каманды, названай у гонар караля Нідэрландаў, што жыў у ХІХ стагоддзі, летам.
Як паведамляе прэс-служба, кантракт будзе падпісаны на 4 гады.
Рэйтынг футбольнага чэмпіянату Нідэрландаў досыць высокі. УЕФА па выніках пяці сезонаў ставіць на 6-е месца, следам за Англіяй, Італіяй, Іспаніяй, Германіяй і Францыяй. Ён апярэджвае Партугалію, Бельгію, Турцыю. Беларусь па сумарным выніку пяці сезонаў наогул 52-я.
У гэтым сезоне Кірэеў правёў 15 матчаў за «Льерс», што гуляе ў другім дывізіёне Бельгіі, забіў 1 гол і аддаў 4 выніковыя перадачы.
У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у чэмпіянатах Польшчы (найбольшае прадстаўніцтва — тры чалавекі), Албаніі, Балгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Кіпра, Ізраіля і Сербіі.
Трафім Мельнічэнка і Уладзіслаў Марозаў пераходзілі ў вышэйшы дывізіён Партугаліі, але ў выніку аказаліся ў другім дывізіёне. Мельнічэнка гуляе за «Порту 2», а Марозаў за «Пасуш Ферэйру».
Каментары