У Дзюсельдорфе адкрылася выстаўка Хаіма Суціна, мастака «парыжскай школы» са Смілавічаў
У музеі «K20», які ўваходзіць у склад Мастацкі збор зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія, праходзіць выстаўка, на якой прадстаўлена каля 60 карцін Хаіма Суціна, аднаго з найбуйнешых майстроў «парыжскай школы».
Хаім Суцін нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Смілавічы недалёка ад Мінска, і быў дзясятым з адзінаццаці дзяцей мясцовага краўца, распавядае Reform.by. У пошуках мастацкай рэалізацыі ў 1913 годзе ён пераехаў у Парыж. І хоць мегаполіс стаў яго сурагатным домам, ён заставаўся аўтсайдарам на працягу ўсяго свайго жыцця.
![2023.09.01_chaim-soutine_k20-dusseldorf_018.jpg](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/1ilkwqo7gw2mfah7wp5g511xqumpspvz-f8m8h.jpg.webp)
Выстаўка ў Дзюсельдорфе мае назву «Хаім Суцін. Супраць плыні» і акцэнтуецца на тэмах аўтсайдарства і эміграцыі знакамітага ўраджэнца Беларусі. Яго карціны праліваюць святло на яго жыццё яўрэйскага эмігранта і з’яўляюцца сведчаннем няўстойлівага існавання на перыферыі грамадства.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/20230901_chaim-soutine_k20-dusseldorf_015-lmp81.jpg.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/20230901_chaim-soutine_k20-dusseldorf_022-54w3g.jpg.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/20230901_chaim-soutine_k20-dusseldorf_027-scaled-qtvu9.jpg.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/20230901_chaim-soutine_k20-dusseldorf_033-8ebfy.jpg.webp)
У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 палотнаў, з акцэнтам на раннія шэдэўры мастака і серыі, створаныя ў перыяд з 1918 па 1928 год.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/still-life-with-herring-1-xc3nz.jpg.webp)
Мастак часта ўвасабляў пакаёвак, слуг, пажаў, кухараў, харыстаў — людзей, якія, як і ён, знаходзіліся на ніжэйшых узроўнях грамадства. Як і выявы хісткіх краявідаў і забітых жывёл, гэтыя творы з’яўляюцца выразнымі сімваламі эпохі, пазнакай пакалення, ахопленага вайной, сацыяльнымі праблемамі, рэлігійнымі і палітычнымі супярэчнасцямі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/altar-boy-scaled-692f2.jpg.webp)
Хаім Суцін — адзін з вялікіх мастакоў класічнага мадэрнізму. Яго ўнікальныя карціны адначасова пачуццёвыя і поўныя драматызму.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/zhanchyna-shh-ruzhovym-1924-scaled-p1jo6.jpg.webp)
Творчасць гэтага аўтара аказала велізарны ўплыў на жывапіс пасля Другой сусветнай вайны, а ў Германіі ён застаецца вельмі шанаваным аўтарам.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/beef-scaled-ifqb8.jpg.webp)
Выстаўка ў дзюсельдорфскім музеі будзе працаваць да 14 студзеня 2024 года.
Каментары