Грамадства1818

«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала АНТ пракаментаваў апошнія затрыманні кіраўніцтва «Бабушкиной крынки» і Бярозаўскага мясакансервавага камбіната.

Намеснік міністра Генадзь Казакевіч. Фота: тэлеграм-канал Унутраных войскаў МУС

Закранаючы карупцыйную справу на Бярозаўскім мясакансервавым камбінаце, намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі назваў яго класічным фактам сістэмнай дзелавой карупцыі. 

«Мы дойдзем да канца ў сферы перапрацоўкі і мяса, і малака. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ заведзеныя крымінальныя справы», — паабяцаў начальнік крымінальнай міліцыі.

Паводле яго словаў, знайшоўся прадпрымальнік, які пастаўляў на прадпрыемства дабаўкі для вытворчасці мясных вырабаў. Аналагічная схема да гэтага была выяўлена пры пастаўках запасных частак і ветпрэпаратаў.

«Знаходзіцца камерсант, які робіць карупцыю часткай свайго бізнесу. Іншымі словамі, для ажыццяўлення сваёй маркетынгавай стратэгіі, прасоўвання тавару для яго цалкам нармальна даць хабар. З іншага боку сядзіць несумленны кіраўнік, для якога гэтак жа нармальна хабар узяць», — растлумачыў Генадзь Казакевіч.

На яго думку, такія дзеянні аказваюць негатыўны ўплыў на эканоміку, бо завышаны кошт тавару кладзецца на сабекошт.

«Усё гэта ў канчатковым выніку ўплывае на прывабнасць прадукцыі. Мы потым думаем, як жа прадаць яе на знешнім ці ўнутраным рынках», — адзначыў Генадзь Казакевіч.

Ён дадаў, што карупцыйная схема працавала цягам 15 гадоў.

«Паважаны кіраўнік цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Камерсант, сфера дзейнасці якога ахоплівала ўсю рэспубліку (Бярозаўскі мясакамбінат — толькі адзін эпізод, былі іншыя камбінаты ў іншых абласцях рэспублікі), таксама знаходзіцца ў СІЗА і дае паказанні. І мы дойдзем да кожнага, каго закранула гэтая карупцыйная схема».

Першая інфармацыя пра арышты кіраўнікоў некалькіх малаказаводаў прыйшла 1 лістапада. У рамках маштабнай «малочнай справы» былі затрыманыя ў тым ліку генеральны дырэктар «Бабушкиной крынки» Генадзь Скітаў і кіраўнік Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзімір Жуковіч. Як адзначаў старшыня КДБ Іван Церцель, усяго па справе было затрымана 26 чалавек, на цяперашні момант 15 арыштаваны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Liberty
    03.12.2023
    Ну калі да канца, то пачынайце з гаварашчай галавы. Адкуль 18 рэзідэнцый, падарункі ад маска, 80% прапаўшых бюляценей. Усім даўно вядома што краіна жыве з двайной бухгалтэрыяй і ўсе адкаты ідуць праміком у Дразды. Адкуль грошы на навучаньне Колі ў Пякіне калі ў краіне не да законаў? Яго хтось афіцыйна туды накіроўваў? Я ўжо маўчу за чый банкет тпымалася на нашай тэрыторыі чужая армія і яе лекаваньне. Альбо здымай пагоны - альбо здрада Радзіме, выбар невялікі, але час яшчэ ёсьць покуль уласнікі прапаўшых 2 млд.$ на год толькі па Салігорскім камбінаце (за 30 год = 60млд.) не падалі ў суд. А рпзглядаць багата чаго прыйдзецца)
  • о
    03.12.2023
    Когда уже дойдут до причастных к исчезновению Гончара, Захаренко...?
  • Максім Рыжэнкоў казаў п’яны
    03.12.2023
    Liberty , і адкуль даплаты гатоўкай міністрам ад УКіраўніцтва справамі прэзідзента? Усім вядома, што даплаты існуюць! Латушка не першы пра гэта казаў!

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць