Грамадства99

У калонію, дзе сядзяць Калеснікава і Золатава, прывезлі салодкія падарункі ад Лукашэнкі

Рыхтуючы прымеркаваную да 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі амністыю, высокія чыноўнікі пачалі ездзіць па калоніях. Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс 17 студзеня наведала папраўчую калонію №4 у Гомелі. У ёй утрымліваюцца зняволеныя жанчыны, сярод якіх нямала і палітычных.

Пра палітвязняў Чупрыс падчас свайго візіту не згадвала, затое актыўна расхвальвала Лукашэнку. Паводле яе слоў, ён «наймудрэйшы палітык і глыбокі чалавек. Ён звяртае ўвагу на ўсё».

А найперш «наймудрэйшы палітык», маўляў, у думках і клопатах пра зняволеных дзяцей:

«Тэма, звязаная з дзецьмі, заўсёды была і застаецца вельмі важнай і трапяткой для кіраўніка дзяржавы. Таму былі сфармаваныя салодкія пачастункі для тых, хто знаходзіцца ў ПК № 4. Гэта вельмі важна. Прэзідэнт не дзеліць дзяцей на сваіх ці чужых, дрэнных ці добрых — яны ўсе нашы дзеці», — заявіла Чупрыс. 

Каментары9

  • Рыжанкоф
    17.01.2024
    Хочат на места Сергиенкі, но мазгамі не вышла. Очань слабы зам па праву, но яе ж качанава прывяла, а качанава сама без мазгоў.
  • трагічна
    17.01.2024
    стаяць.. інцялегенты (ад слова "цялега") сытыя.. з іголачкі абутыя.. у каракулевых шапках... глядзяць на зняволеных крохкіх жанчын... якія (што не выключана) і шыюць гэтыя каракулі і інш. для берэменных (?) іх (ну тых, што злева на фота)

    гэта настолькі несмешна, што...
  • Адюдьтэр
    17.01.2024
    Качанава, чупрыс ды іншыя прамоўцы жаночага полу аб "найвялікшым лідары нацыі". Ён сваёй жонцы здрадзіў, ён не скасаваўшы зь ёй шлюб, страгаў дзяцей зь іншымі. Колька лукашэнка так і атрымаўся. Гэтае ніводная жанчына не даруе, сапраўдная жанчына, а не курвы, як вы. Лукашэнка - разбэшчаны стары вычварэнец, а не мудры палітык.

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць