Свет66

Забойства Навальнага можа быць сігналам Захаду ад вельмі кансерватыўнага крыла Крамля — ​​журналісты Bild

Адзін з аглядальнікаў лічыць, што смерць Навальнага пасылае Захаду сігнал аб тым, што Пуціну «няма замены» ў сістэме расійскай улады.

Фота: Markus Schreiber / AP

Намеснік галоўнага рэдактара Bild Паўль Ронцхаймер распавёў, што быў на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, калі прыйшла навіна аб смерці Аляксея Навальнага. Па ягоных словах, прадстаўнікі спецслужбаў і інсайдары адразу казалі за зачыненымі дзвярыма, што давяраць заяве Федэральнай службы выканання пакаранняў нельга, «гэта ўсё расійская прапаганда». Журналіст нагадвае, што апошнія некалькі тыдняў хадзілі чуткі пра магчымы абмен Навальнага і Эвана Гершковіча на крамлёўскага агента Вадзіма Красікава.

Як мяркуе Ронцхаймер, магчыма, Пуцін лічыць, што зможа дабіцца вызвалення Красікава і без Навальнага.

Але таксама магчыма, што за смерцю Навальнага стаіць вельмі кансерватыўнае крыло Крамля, якое хоча «цалкам захаваць гэты радыкальны курс» і пазбегнуць любых перамоваў з Захадам, бо «гэтая смерць можа мець далёкасяжныя наступствы».

З гэтым згодны аглядальнік Bild Філіп Пятоў. Ён таксама лічыць, што смерць Навальнага пасылае Захаду сігнал аб тым, што Пуціну «няма замены» ў сістэме расійскай улады. 

«Трэба проста памятаць, што значная частка расійскай эліты была здзіўленая і нападам на Украіну. Гэтую вайну таксама планавала толькі частка пуцінскай сістэмы, — заявіў Пятоў. — «Нават не спадзявайцеся, што ў нейкі момант з'явіцца нехта лепшы».

Гэта сігнал і для ўсіх летуценнікаў, якія хочуць весці перамовы з Расіяй для дасягнення доўгатэрміновага міру, якія спадзяюцца, што Расія можа аслабіць гайкі, — гэтага не будзе».

Пра раптоўную смерць Аляксея Навальнага ў калоніі «Палярны воўк» за Паўночным кругам стала вядома ў пятніцу днём. Галоўнаму расійскаму апазіцыйнаму дзеячу было 47 гадоў. Агулам Аляксей Навальны, затрыманы 17 студзеня 2021 года па вяртанні з Нямеччыны ў Маскву, быў асуджаны на 19 гадоў.

Каментары6

  • Ёрк
    17.02.2024
    Гэта сігнал і для ўсіх летуценнікаў, якія хочуць весці перамовы з Расіяй для дасягнення доўгатэрміновага міру, якія спадзяюцца, што Расія можа аслабіць гайкі, — гэтага не будзе.
  • Слава ЗСУ, жыве Беларусь!
    17.02.2024
    Сігнал ад пуціна толькі адзін, прычым ён яго пасылае ўжо даўно (калі заходнія палітыкі гэтага яшчэ не ўсвядомілі) - крамлю і пуціну абсалютна ўсё роўна на закон, ён адчувае поўную беспакаранасць, ён ужо два гады масава забівае ўкраінцаў - забіў сотні дзяцей, дзесяткі тысяч цывільных, знішчыў тысячы дамоў і пасяленняў. І забойстам Навальнага, ён толькі чарговы раз паказаў, што гатовы працягваць гэта рабіць, што для яго забіць чалавека, гэта як выпіць раніцай кавы. А некаторыя на захадзе яшчэ не ўсвядомілі гэтага ды далей працягваюць выказваць сваю глыбокую заклапочанасць. Адзіная сіла, якая зараз рэальна, коштам сваіх жыццяў, супрацьстаіць крамлёўскаму вычварэнцу, забойцам-рашыстам і яго імперскай палітыцы - гэта ЗСУ і ўсе тыя, хто дапамагае ваярам ЗСУ! Слава ЗСУ, жыве Беларусь!
  • BLR
    17.02.2024
    Калі вось чытаю такія артыкулы ад розных там заходніх бздуноў, то есьць трывалае жаданьне (каб была такая магчымасьць) папросту даць у рожу гэтаму пісаке - не істотна якога пола такая пісака.
    Сука - у 1999 годзе былі падарваныя дамы ў Маскве з жыхарамі, і ня толькі ў Маскве. Ужо тады было вядома, што тое зрабіла ФСБ кіруемае Пуціным. Вам ...ь якія яшчэ сігналы былі патрэбны?

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць