У дацкім музеі сучаснага мастацтва «№Луізіяна», размешчаным у горадзе Хумлебек недалёка ад Капенгагена, адкрылася выстава работ беларускага мастака Хаіма Суціна. Яе называюць на сайце гэтай установы першай у Паўночнай Еўропе.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/soutin1_240313-f9v7n.jpg.webp)
Фота: louisiana.dk
Экспазіцыя даступная для наведвальнікаў з 9 лютага да 14 ліпеня, піша сайт «Беларусь і свет».
Яна падрыхтавана ў супрацоўніцтве з урадам нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і Бернскім мастацкім музеем пры падтрымцы Фонду Оге і Джааны Луі-Хансен.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/soutin2_240313-9wpy5.jpg.webp)
Фота: louisiana.dk
Гледачам прадстаўлены каля 70 разнастайных карцін: партрэтаў, пейзажаў, нацюрмортаў — пэндзля ўраджэнца Смілавічаў, аднаго з найбуйнейшых майстроў «Парыжскай школы», узятых «у доўг» у музеяў і прыватных калекцый у Еўропе, Ізраілі і ЗША.
Каментары