У Ілана Маска раптам аб'явіўся «сын з Кеніі». Просіць грошай на «ўз'яднанне з бацькам»
Пост «кенійскага сына Маска» ў твітары (X) за некалькі дзён сабраў больш за 600 тысяч праглядаў і выклікаў бурныя абмеркаванні.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/giakydaxoaaj8cb-pduo1.jpeg.webp)
Мужчына з Кеніі заявіў у твітары, што з’яўляецца сынам мільярдэра Ілана Маска, і для нагляднасці выклаў нібыта сваю фатаграфію з апісаннем таго, якім чынам Маск мог стаць яго бацькам.
Кеніец адзначыў, што гатовы прыехаць у ЗША на праходжанне ўсіх неабходных тэстаў і што прадстаўнікі мільярдэра ўжо нібыта запрасілі яго ў Штаты.
Аднак на ўсё гэтае «ўз'яднанне з бацькам» мужчына папрасіў данаты ў падпісчыкаў і іншых карыстальнікаў, пакінуўшы спасылку на збор сродкаў (за некалькі дзён ніхто так і не заданаціў).
«Дарагія кенійцы, калі ласка, дапамажыце мне аднавіць сувязь з маім бацькам Іланам Маскам. У пачатку 90-х мая маці працавала менеджарам у кенійскім гатэлі JW Marriott Masai Mara Lodge, дзе таксама пабываў і Ілан Маск. Маці была прыгожай цемнаскурай жанчынай, і я ўпэўнены, менавіта таму яна і спадабалася Маску.
Цяпер я жыву ў крайняй галечы, хоць мой бацька — даляравы мільярдэр. Яго каманда юрыстаў ужо звязалася са мной і настаяла на тым, каб я паехаў у ЗША, дзе неабходна правесці некалькі тэстаў, перш чым мяне прызнаюць яго сынам. Ваш шаноўны ўклад усяго ў адзін даляр будзе мець вялікае значэнне для дасягнення гэтай мэты», — напісаў кеніец у твітары.
Сам мільярдэр пры гэтым ніяк публічна не адрэагаваў на пост, а карыстальнікі сталі масава жартаваць пра ненатуральнае падабенства кенійца з Іланам Маскам, падазраючы першага ў выкарыстанні штучнага інтэлекту для генерацыі твару.
Дасталося кенійцу ў каментарах і ад яго суайчыннікаў, якія таксама ў большасці сваёй не паверылі ў праўдападобнасць фота.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-16140333-pbxz2.png.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-16140910-imyvy.png.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-16140736-tyfr4.png.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-16141242-auyh0.png.webp)
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-16141134-743tu.png.webp)
Аднак знайшліся і тыя, хто паверыў у праўдзівасць гэтай гісторыі і палічыў яе кранальнай.
Такім чынам сябе павялі і некаторыя таблоіды (афрыканскія і замежныя), якія не сталі акцэнтаваць увагу на тым, што пост «кенійскага сына Ілана Маска» выглядае фэйкам.
Каментары