Грамадства55

У Брэсце міліцыянта асудзілі за падпіску на старонку ў фэйсбуку і нават правялі ператрус

Незразумела, чаму сілавікі зацікавіліся сваім калегам, але ператрус у ягонай кватэры правялі з санкцыі намесніка пракурора Брэста.

Звычайных беларусаў кожны дзень судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», прызначаючы ім суткі адміністрацыйнага арышту або вялікія штрафы з канфіскацыяй тэлефонаў у «даход дзяржавы». Але вось суд над супрацоўнікам МУС за «экстрэмізм» — рэдкі выпадак. Журналісты BGmedia знайшлі такі ў банку судовых рашэнняў, дзе апублікавалі пастанову суда Ленінскага раёна Брэста ад 11 сакавіка. 

Суд Ленінскага раёна 11 сакавіка ў адкрытым пасяджэнні разгледзеў адміністрацыйную справу паводле папулярнага пасля 2020 года артыкула — ч.2 арт.19. 11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судзілі ўраджэнца Расіі, у якога ёсць беларускае грамадзянства. З пастановы суда таксама вядома, што ў яго ёсць вышэйшая адукацыя, а працуе ён у МУС Беларусі. Жыве ў Брэсце, выхоўвае непаўналетняе дзіця і даглядае маці з інваліднасцю.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён у неўстаноўлены час на сваёй старонцы ў фэйсбуку падпісаўся на старонку на літару T, якая ўключана ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» рашэннем суда Чыгуначнага раёна Віцебска. Падпіску на «забаронены « рэсурс знайшлі ў яго супрацоўнікі АУС Ленінскага раёна Брэста.

Падчас суда ён растлумачыў, што падпісаўся ў фэйсбуку на «старонку Т», калі яна яшчэ не была прызнаная «экстрэмісцкай». Пазней ён даведаўся пра існаванне «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў», таму адпісаўся ад большасці «забароненых» інтэрнэт-рэсурсаў у сацсетках. Па няўважлівасці засталася толькі падпіска на «старонку». Да яе яго калегі і прычапіліся. На думку суда, чалавек прызнаў віну часткова.

З пастановы суда стала зразумела, калі ў яго знайшлі «экстрэмісцкую» падпіску і пры якіх абставінах. Вядома, што 6 сакавіка агледзелі «месца здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння»: ператрус у кватэры, у якой пражывае мужчына, санкцыянаваў намеснік пракурора Брэста. Падчас яго агледзелі ўсе тэхнічныя прылады.

А ўжо ў суботу, 9 сакавіка, сілавікі вывучылі планшэт мужчыны і знайшлі на яго старонцы ў Facebook тую самую «экстрэмісцкую» падпіску. Алега затрымалі ў той жа дзень у 12.46. Раз суд правялі ў панядзелак, 11 сакавіка, то выходныя мужчына правёў у ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця.

Дарэчы, у «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» журналісты BGmedia не знайшлі старонку ў Facebook на літару «Т», якую прызнаў «экстрэмісцкай» суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Такой старонкі ў рашэннях гэтага суда няма. Сам суд прызнаў «экстрэмісцкімі «толькі дзве старонкі ў фэйсбуку: «Супольнасць беларускіх анархістаў «Прамень» і старонку «Хартыі97». Магчыма, у пастанове суда ёсць памылка друку.

@nashanivanews «Абразіла памерлых у Крокусе». Па даносе Прыдыбайлы затрымалі мінскую тыктокерку-таролага #крокус #крокусситихолл #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #милициябеларуси #нашаніва #мова #белорусы #жывебеларусь ♬ Paris - Else

Каментары5

  • Меркаванне
    25.03.2024
    даведка, ,якой Ціханоўскай? Хутчэй на Тутбай. Раней тутбай усе чыталі, у тым ліку і чыноўнікі з мянтамі.
  • Берасцейская Вясна
    25.03.2024
    даведка,ён быў падпісаны на Tribuna
  • FF
    25.03.2024
    Даведка, Меркаванне , вы абодва хаця б тэкст чыталі

    Тутбай і Ціханоўскую экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаў не суд Чыгуначнага раёна Віцебска

    Адзінае, што падыходзіць, – тэлеграм-чат «Тарны/Лучоса (Віцебск), але, хутчэй за ўсё, не, бо не разумею, навошта гэта брэсцкаму мянту

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне4

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній9

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць13

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне4

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць