Грамадства55

Беларуска нарадзіла трэці раз у 19 гадоў і стала самай маладой шматдзетнай мамай у краіне

Жыхарка гарадскога пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна, 19-гадовая Марыя Сінцова афіцыйна стала самай юнай шматдзетнай мамай Беларусі. Першае дзіця з'явілася ў дзяўчыны ў 15 гадоў, другое — праз год, піша Onliner.by.

Трэцяга нованароджанага назвалі Сцяпанам. На гэты раз роды былі партнёрскімі — муж прысутнічаў падчас працэсу. Падрабязнасцямі дзяўчына падзялілася ў сацсетках.

Па словах усё яшчэ маладой шматдзетнай мамы, трэція роды былі самымі лёгкімі і найменш траўмуючымі ў фізічным і маральным плане.

— Першыя і другія роды: акушэрская агрэсія, выціскалі дзіця, знявагі і абразы ад медперсаналу, разыходжанне швоў. Трэція роды (партнёрскія) у іншай радзільні, пасля якой я была ў шоку, што роды могуць быць такімі лёгкімі, — успамінае Марыя. Падрабязнасці партнёрскіх родаў дзяўчына апісвае так:

— Паднялі на патрэбны паверх, паглядзелі раскрыццё і паклікалі мужа. Яго пераапранулі ў хірургічны касцюм. Нам выдалі асобную палату з двума ложкамі. Там яшчэ былі чайнік і вентылятар. У мяне ўзялі кроў з вены, паставілі катэтар і паклалі на КТГ. Затым я папрасіла мужа схадзіць за фітболам, большую частку правяла на ім. У 10:30 мяне паклікалі на агляд, было 7 сантыметраў, мне пракалолі пухір. Я захацела паставіць абязбольвальнае, бо спала ўсяго толькі тры гадзіны. У выніку яно спрацавала не так, як я чакала, і я проста адключалася паміж схваткамі.

Пасля родаў Марыя яшчэ шэсць дзён правяла ў двухмеснай палаце ў радзільні № 2 горада Гомеля. Паводле яе слоў, менавіта нараджэнне трэцяга дзіцяці стала самым прыемным і бязбольным. Дзяўчына адзначае, што яе добра кармілі, а медперсанал быў ветлівы і карэктны.

Цікава, што толькі трэція па ліку роды прынеслі Марыі і яшчэ адно дзіўнае адкрыццё.

— Дарэчы, для мяне было шокам, што цяпер не апрацоўваюць пупочкі і яны гояцца самі па сабе. Наш пупочак адваліўся на чацвёртыя суткі.

На пытанні хейтараў пра юны ўзрост і вялікую колькасць дзяцей маладая мама адказала, што будзе паступаць так, як лічыць патрэбным.

Каментары5

  • Шчасця і здароўя матулі і дзеткам
    13.06.2024
    Прыгожая пара. Шчасця маладым.
  • даведка
    13.06.2024
    Я захотела поставить обезболивающее... Именно рождение третьего стало самым приятным и безболезненным.
  • Ёсік
    13.06.2024
    А сёньня загадаў ільготы пераглядзець, шматдзетным таксама.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць