Вячорка: Лукашэнка абвесціць дату сваіх выбараў, толькі калі скончацца амерыканскія
Дарадца Святланы Ціханоўскай выказаў меркаванне наконт будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і няспешнасці Лукашэнкі ў гэтым пытанні.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/lukashenka15072024-vke73.jpg.webp)
Лукашэнка на саміце ШАС у Астане, 4 ліпеня 2024 года. Фота: Contributor Getty Images
Франак Вячорка ў час дыскусіі на фестывалі «Тутака» адзначыў, што сярод экспертнай супольнасці ёсць версіі, што Лукашэнка чакае, пакуль закончацца ўсе выбарчыя кампаніі — еўрапейскія і амерыканская.
«Калі стане вядома, як выглядае новае кіраўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі, тады мы даведаемся, калі адбудуцца гэтыя выбары».
Мяркуецца, што выбары-2025 правядуць узімку, калі складаней арганізаваць пратэсты.
Вячорка дадаў, што не мае ніякіх спадзяванняў наконт таго, што выбары дадуць новае акно магчымасцей.
Каментары