Грамадства2222

Турарбекава рэзка адказала на крытыку ў адрас Рымашэўскага

У новым выпуску ТОКу палітолаг Роза Турарбекава патлумачыла, чаму пачала супрацоўнічаць з Віталём Рымашэўскім, і выказалася адносна прэтэнзій Зянона Пазняка да Святланы Ціханоўскай.

Віталь Рымашэўскі. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

На заўвагу аб тым, што ў Рымашэўскага ў дэмакратычным асяроддзі даволі спрэчная рэпутацыя, Роза Турарбекава адзначыла, што ведае аб гэтым. Але згадала, што Рымашэўскі быў адным з нешматлікіх людзей, хто падтрымаў яе сям'ю і дапамог пасля пераезду за мяжу, у тым ліку са стварэннем Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі.

«Калі вы чуеце меркаванне аб чалавеку — гэта адно. А калі вы бачыце і атрымліваеце дапамогу ад гэтага чалавека — гэта зусім іншае. Магчыма, нешта ў кагосьці і было некалі. Я гэтага не адмаўляю. Але я заўсёды складаю меркаванне аб людзях сама.

@tokbelarus Как КГБ контролирует лучший университет Беларуси. И как туда приехала Наталья Кочанова с лекцией про «план Даллеса» #бгу #университет #кгб #беларусь #минсксейчас #студенты #учеба ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

Мяне складана бывае ўпэўніць, калі няма доказаў. А іх прадстаўлена не было. Калі ласка, задакументаваныя факты на стол. Гэта вельмі важны момант. Бо гэта ў прынцыпе пытанне аб негатывізме ў беларускім палітычным асяроддзі», — адзначае Турарбекава.

Яна звяртае ўвагу на важнасць для беларускіх дэмакратычных сілаў інстытуту рэпутацыі і інстытуту адказнасці:

«Шмат рэчаў апраўданыя, але шмат і неапраўданых. Булінг, складанне нейкага негатыўнага іміджу… Калі вы робіце такія заявы, асабліва публічна, то павінны адказваць за гэта, даказваць, што гэта сапраўды так, а не проста плёткі. І вось гэта самае страшнае, што я ўбачыла», —

адзначае Турарбекава і прыводзіць ў прыклад абвінавачванне з боку Зянона Пазняка ў бок Святланы Ціханоўскай у тым, што яна — «агентура».

«Гэтай заявы дастаткова для таго, каб паверыць у тое, што яна агентура?» — задае пытанне Турарбекава і заўважае, што «праблема нашай палітычнай культуры заключаецца якраз у тым, што мы не цэнім людзей і не паважаем чалавека».

Каментары22

  • Пазьняк усё правільна кажа
    12.08.2024
    Усё правільна кажа Пазьняк.
  • Хмм
    12.08.2024
    «Гэтай заявы дастаткова для таго, каб паверыць у тое, што яна агентура?», — задае пытанне Турарбекава.
    Адной заявы, канечне, недастаткова. Важна прааналізаваць дзейнасць і вынікі дзейнасці.

    А вось вынікі дзейнасці Ціханоўскай і людзей вакол яе сведчаць, што ўсё знішчана і развалена, пратэст задушаны, людзей у Беларусі рэгулярна зліваюць, арганізацыі за мяжой разваленыя. Нават сама спадарыня Роза сышла з КР у выбарах якога прыняло ўдзел меней за 7 тысяч чалавек. Гэта пры тым, што ў ранейшыя часы па 700 тысяч галасавала на платформе Голас за нейкія там перамовы, якія прапанаваў офіс Ціханоўскай. То бок 99% ад тых, хто галасаваў на Голасе тады, зараз праігнаравалі выбары ў Каардынацыйную Раду, створаную Ціханоўскай.

    За чатыры гады можна было б даць вышэйшую адукацыю моладзі за мяжой і падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры для новага Урада Беларусі. Ніякіх крокаў у гэты бок ад Ціханоўскай і яе атачэння зроблена не было.
  • Менск
    12.08.2024
    Рымашевский в 2010 году сдал Статкевича, лжесвидетельствовал против него по уголовному делу за события площади 2010, из-за чего Статкевич выйдя из тюрьмы только в 2014, никогда не жал руку Рымашевскому.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць