Грамадства1616

«Замяталін напіўся на «Беларусьфільме» і пачаў страляць з пісталета». Латушка расказаў, як змог звольніць ідэолага

Лукашэнка дазволіў выгнаць Замяталіна пасля выбараў-2010.

Уладзімір Замяталін Владимир Заметалин Vladimir Zametalin
Уладзімір Замяталін у часы працы генеральным дырэктарам «Беларусьфільма». Скрын відэа: Brestkrepost / YouTube

Павел Латушка ў эфіры ток-шоу «Обычное утро» расказаў пра тое, як змог звольніць Уладзіміра Замяталіна — былога савецкага зампаліта расійскага паходжання, які ў 1990-я стаў адным з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандру Лукашэнкі.

Замяталін быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію, а пасля віцэ-прэм'ерам. Яго называлі аўтарам двух беларускіх рэферэндумаў, хросным бацькам «Дажынак» і «Славянскага базару».

А калі Латушка працаваў міністрам культуры, Замяталін узначальваў кінастудыю «Беларусьфільм».

Латушка адзначае, што гэта быў чалавек, які «не лічыў, што ёсць беларуская мова і культура». Таму для Латушкі было важнай справай зрабіць так, каб Замяталін не меў ніякага дачынення да сферы культуры.

«Думка пра тое, як адхіліць Замяталіна, заўсёды круцілася ў маёй галаве», — прызнаецца былы міністр культуры. Але гэта было складана зрабіць праз тое, што былы галоўны ідэолаг быў вельмі блізкі да Лукашэнкі.

Але нечакана Замяталін сам падставіўся. Як згадвае Латушка, ён напіўся на кінастудыі «Беларусьфільм» і пачаў страляць з пісталета — сваёй асабістай зброі.

У той час у Беларусь прыехаў вядомы рэжысёр Эмір Кустурыца, але п'яны Замяталін не змог з ім сустрэцца. Такія паводзіны далі Латушку нагоду паскардзіцца Лукашэнку на дырэктара кінастудыі.

«Я схітрыў. Памятаю, калі мы адкрывалі Мірскі замак, я ішоў па лесвіцы з Лукашэнкам. … У мяне была нагода Лукашэнку сказаць: «Глядзіце, ён ужо п'е беспрабудна. Ён страляе з пісталета. Ён не сустракаецца з сусветна вядомым рэжысёрам».

Ён (Лукашэнка — НН) кажа: «Прыбірайце яго з пасады пасля выбараў» (маюцца на ўвазе прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 19 снежня 2010 года — НН)».

Латушка заўважае, што зняў Замяталіна, але Лукашэнка яму гэтага не дараваў.

«Ён паставіўся да гэтага вельмі крытычна. Якое я меў права адхіліць ад пасады генеральнага дырэктара нацыянальнай кінастудыі без згоды з ім? Але я яму прыгадаў нашу размову і ён сказаў: «Акей. Тады вы будзеце адказваць за сферу кіно».

Каментары16

  • Цьху
    09.09.2024
    З такімі бюракратамі-крачкатворцамі ніколі дыктутуру не перамагчы. Будзе сядзець у сваёй НАУ-кануры і інтрыгі плесці. Як ён гэта рабіў і ў 2010, калі нас мардавалі на Плошчы.
  • Егорка
    09.09.2024
    Сейчас он только и думает как Светлану Георгиевну подвинуть
  • Так
    09.09.2024
    Замяталін - адзін са шматлікіх расейцаў, якіх заслалі, або якія прыехалі ў Беларусі ды праводзілі тут русіфікатарскую палітыку.

    У нашай краіне нельга дапускаць расейцаў і ім падобных да палітыкі, без розніцы ці пад кз ці бчб (розныя Іваны і Тацьяны).

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць