У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі сітуацыю з Андрэем Мялешкам у Грузіі
Офіс Святланы Ціханоўскай ведае пра адмову грузінскіх уладаў прапусціць у краіну беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, але не можа на гэта паўплываць, вынікае з каментара выданню «Позірк» галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/viachorka2-kz25x.jpg.webp)
«Ведаем пра сітуацыю. Гэта, на жаль, не першы выпадак з беларусамі ў Грузіі, але і не масавая з’ява. Па нейкіх прычынах Грузія не тлумачыць прычыны дэпартацыі і не дае магчымасці абскардзіць рашэнне ці папрасіць прытулку.
Хутчэй за ўсё гэта ініцыятыва спецслужбаў. У нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі, а праз парламент, на жаль, вырашаць пытанні не ўдаецца», — расказаў Вячорка.
«Мы разлічваем на больш шчыльную супрацу з грузінскімі ўладамі і падтрымку з іх боку беларусаў, якія знайшлі там бяспечны прытулак», — дадаў дарадца Ціханоўскай.
Каментары