Свет44

У Албаніі збіраюцца стварыць новую карлікавую мусульманскую дзяржаву

У сталіцы Албаніі Тыране хочуць стварыць карлікавую дзяржаву па тыпе Ватыкана. Там будзе дазволены алкаголь, жанчыны змогуць насіць тое, што хочуць, і не будзе навязвацца ніякіх правілаў ладу жыцця. У дзяржавы будуць таксама уласная адміністрацыя і пашпарты, піша The New York Times.

Сталіца Албаніі Тырана. Фота: flickr.com / commons.wikimedia.org

Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні ён абвесціць пра планы стварэнне Суверэннай дзяржавы ордэна Бекташы.

«Бог нічога не забараняе. Вось чаму ён даў нам розум», — сказаў рэлігійны лідар суфійскага ордэна Бекташы Эдманд Брахімай, які мае намер кіраваць новаствораным анклавам.

Тэрыторыя меркаванай новай ісламскай дзяржавы ўяўляе сабой комплекс у жылым раёне з нізкай арэнднай платай на ўсходзе Тыраны. Гэта ўсяго толькі чвэрць плошчы Ватыкана.

Прэм'ер Рама патлумачыў, што мэта новай дзяржавы — прасоўванне талерантнай версіі ісламу, якой Албанія ганарыцца. «Мы павінны берагчы гэты скарб, якім з'яўляецца рэлігійная памяркоўнасць, і які мы ніколі не павінны прымаць як належнае», — сказаў ён.

Са слоў прэм'ер-міністра, адкрыта ўмераная ісламская мікрадзяржава паслала б сігнал: «Не дазваляйце стэрэатыпам пра мусульман вызначаць, хто такія мусульмане».

Ордэн Бекташы прапаведуе ўмераны іслам. Паводле інфармацыі нямецкага гуманітарнага праекта Renovabis, да гэтага ордэна належыць толькі 2,1% насельніцтва Албаніі.

Каментары4

  • Перапосты з Новы Ёрк Праўды
    22.09.2024
    Нашае Ўсё
  • idiot
    22.09.2024
    А чо так? А цак надзець і ў клетку?
  • Вайшнарыт
    22.09.2024
    Ў Варуце, нашай спрадвечнай сталіцы, ўтворым па вызваленьні ад Белорусскае Імпэрыі сваю Паганскую Дзяржаву з біятляністкамі, хакэістамі і нават дзьве тэнісысткі возьмем. Надоі будуць сто цэнтнэраў з гектару

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць