Грамадства2828

Усаў: Пазняк нe ставіць свае палітычныя погляды вышэй за жыццё Калеснікавай

Павел Усаў у эфіры «Еўрарадыё» выказаўся з нагоды рэзанансных слоў Зянона Пазняка, які назваў Марыю Калеснікаву «палітычным нішто».

Павел Усаў у эфіры «Еўрарадыё»

Палітолаг Павел Усаў пракаментаваў апошнія выказванні Зянона Пазняка на адрас палітвязняў Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. 

Па словах Усава, Пазняк заклікаў да вызвалення ўсіх палітвязняў, незалежна ад яго стаўлення да канкрэтных асобаў.

«Тут стаіць пытанне жыццяў людзей. Жыцці людзей трэба ратаваць, незалежна ад таго, на якіх палітычных пазіцыях стаялі гэтыя людзі», — адзначыў Усаў.

Палітолаг не адмаўляе, што Пазняк негатыўна ставіцца да дзейнасці Бабарыкі, Калеснікавай і іншых людзей з гэтай групы, якая сфармавалася ў 2020 годзе. 

«Але ён не ставіць свае палітычныя погляды і ацэнкі ў дачыненні да гэтых людзей вышэй іх жыццяў. Для Пазняка, і я стаю абсалютна на тых жа пазіцыях, жыццё кожнага беларуса, які пацярпеў ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, з'яўляецца каштоўнасцю, базавай каштоўнасцю. І за жыццё кожнага беларуса, які знаходзіцца ў турме, трэба змагацца», — заявіў Усаў.

Ён дадаў, што спачатку неабходна выратаваць жыцці ўсіх палітвязняў, а потым ужо спрачацца.

«Мы павінны іх выцягваць з турмы», — сказаў Усаў.

Каментары28

  • Навошта апраўдвацца
    25.09.2024
    Кожны мае права на свае меркаванне. Маё меркаванне адрозніваецца ад меркавання спадара Пазняка. Калеснікава не палітычнае нішто. Яна была і ёсць маскальская марыянетка. І наплыў ботаў гэта падцвярджае.
  • Говноедам
    25.09.2024
    Навошта апраўдвацца, когда вы будите медленно подыхать в тюрьме я тоже буду на вами язвительно усмихаться.
  • дзеля нашы офісных ВКЛ/Беларусь гэта хобі , дзеля нас змагароў , гэта жыццё.
    25.09.2024
    а што зрабіла Калеснікава, справакавалі імперыю, далей ? нашы офісныя не ведаюць словаў гімна БНР, дзеля нашы офісных ВКЛ/Беларусь гэта хобі , дзеля нас змагароў , гэта жыццё. Tak, Мы змагары згодны на кампрамісы з Беларускім дыктатарам, а нашы офісныя з ханам масковіі / імперыялізмам маскоўскім ....

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць