Грамадства33

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Школу лідарства для жанчын» і дадаў да яго праект Girl power Bel. Сацсеткі і сайт першага ўжо не існуюць. Яшчэ летам Girl power праводзілі мерапрыемствы, у тым ліку і ў Беларусі.

Стары анонс «Школы лідарства» з вясны 2023 года. Фота: архіў сацсетак праекта

Праект пад назвай «Школа лідарства» з'явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў 4 кастрычніка 2024 года, хоць рашэнне ўступіла ў сілу 1 кастрычніка. Яго прызналі экстрэмісцкім фармаваннем па ініцыятыве КДБ.

Сацсеткі праекту «Школа лідарства для жанчын» неактыўныя, выдалены і сайт праекта. Падобна, што ён закрыўся ў канцы 2023 года. Старонка Girl power bel яшчэ адкрываецца, хоць апошняе мерапрыемства, якое рабіў праект, датуецца жніўнем 2024 года. Мерапрыемствы анансаваліся як «афлайн у Мінску», але выглядаюць цалкам бяскрыўднымі — «пікнік на прыродзе», «арт-майстар-клас», «трэнінг па асабістых межах».

Сярод «чальцоў фармавання» названыя Ганна Дапшэвічуце, Вераніка Мікалайчык, Вера Есіпчук, Анжаліка Вайцяховіч і Аліна Шаўцова. Прынамсі адна з пералічаных жанчын — у бяспецы за мяжой.

Калі КДБ уключае ў спісы экстрэмісцкіх фармаванняў людзей з Беларусі, то для іх гэта небяспечна. Звычайна гэта або тыя, хто ўжо за кратамі, або тыя, каго хочуць неўзабаве затрымаць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Человек
    05.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Так
    05.10.2024
    А чаму школа толькі для жанчын? Няўжо сексуальная (палавая) дыскрымінацыя?! Пытанне да экспертаў ад роўнасці.

    Бо калі б была школа лідарства толькі для мужчын...
  • .
    06.10.2024
    Так спужаўся Ціханоўскай, што баіцца любога "няправільнага" лідарства, па-за межамі сваёй вертыкалі.
    Рубіць усе галовы, якія здольныя вырасці і стварыць канкурэнцыю ўладзе.
    Жанчынам нараджаць і не думаць пра нешта іншае. Трымаецца за "традыцыйныя" каштоўнасці не таму, што паважае гісторыю і продкаў, а таму што яны, у спецыфічнай інтэрпрэтацыі зручныя для замацавання ўлады.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць