Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну
Міхаілу Галінскаму 59 гадоў. Ён адзін з самых вядомых трэнераў па кітайскіх адзінаборствах. Ягоныя выхаванцы выйгравалі міжнародныя спаборніцтвы па ўшу, а ягоная школа вядомая ў Беларусі і за яе межамі па выніках спаборніцтваў.
Міхаіла затрымалі ў чэрвені 2024 года. Спачатку яго судзілі па адміністратыўнай справе — за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».
Суд па «крыміналцы» над Міхаілам пачнецца 2 снежня 2024 года. Яго абвінавачваюць у «спробе ўдзелу ў вайне» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Звычайна па гэтым артыкуле судзяць тых, хто думаў пра тое, каб далучыцца да УСУ.
Судзіць Галінскага будзе Вера Галаўкова. Пачынаючы з 2016 года, Яна вынесла дзясяткі палітычных прысудаў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары