Грамадства1818

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат

Цяперашні галоўны рэдактар «Народнай газеты» Дзмітрый Крат адзначаўся бруднымі каментарамі ў адрас арыштаваных журналістаў незалежных СМІ.

Дзмітрый Крат. Фота УКантакце

Ён быў галоўным рэдактарам «Народнай газеты». Паведамляецца, што Крат памёр у 52 гады пасля хваробы.

Раней працаваў у газеце «СБ. Беларусь сегодня».

Крат нарадзіўся ва ўкраінскай Горлаўцы, вучыўся там і ў расійскім Благавешчанску, а таксама ў сувораўскай вучэльні на краі Азіі — ва Усурыйску. Яго адукацыя — Мінская вышэйшая ваенна-палітычная агульнавайсковая вучэльня.

Павел Якубовіч узяў яго ў «Советскую Белоруссію» яшчэ ў 2000 годзе. Спачатку Крат пісаў пра эканоміку, пасля пераключыўся на палітыку. І з цягам часу стаў галоўным суправаджаючым Лукашэнкі. У яго шмат узнагародаў за журналісцкую дзейнасць — ад урада, ад праўладнага Беларускага саюза журналістаў.

«А хто яшчэ вякне аб падтасоўцы і фальсіфікацыі, так Чарнамырдзін вельмі даходліва калісьці сказаў: ідзіце на х**», — адзначаў публіцыст у сваім фэйсбуку пасля чарговых выбараў у Беларусі.

Дзмітрый Крат запомніўся хамскімі выказваннямі на адрас журналістаў з недзяржаўных выданняў. 

«За сітуацыяй вакол тутбая я назіраю не без некаторай злараднасці … Можа, яны [рэдактарка TUT.by Марына Золатава і аглядальніца БелаПАН Таццяна Каравянкова — Рэд.] цалкам сабе сімпатычныя дамы і вельмі прыемныя і зручныя ў побыце» — пісаў ён у фэйсбуку ў 2018-м.

У «Народнай газеце» ў 2020-м прыбралі з вокладкі радок «Жыве Беларусь!», бела-чырвоны лагатып памянялі на чырвона-зялёны.

«У свой час лагатып мяне трохі раздражняў — на чырвоным фоне белымі літарамі «Народная газета». Можа, у мяне гэта прафесійная дэфармацыя, тым не менш хацелася нечага, што б адлюстроўвала нашы палітычныя рэаліі, нашу сімволіку», — казаў Крат.

Каментары18

  • Антилукашист
    24.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    24.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ігар
    24.11.2024
    Спутнік?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць