Эканоміка1313

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася

Беларускія ўлады адчуваюць недахоп працоўнай сілы. Стварыць належныя ўмовы, каб вярнуліся эмігранты, не атрымліваецца. Таму вырашана шукаць танных работнікаў з краін трэцяга свету — адтуль, дзе сярэдні заробак ніжэйшы за беларускі. 

Ханой, В'етнам, фота pexels.com

«Белпол» падзяліўся з «Нашай Нівай» копіяй ліста пасольства Беларусі ў В'етнаме. З яго зместу можна зрабіць выснову, што ўрад усур'ёз азадачаны пытаннем пошуку рабочай сілы. Заданне шукаць яе за мяжой атрымалі і дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

Так, у лісце згадваецца пратакол даручэнняў віцэ-прэм'ера Беларусі Анатоля Сівака ад 16 кастрычніка 2024 года. У адпаведнасці з ім пасольства паведамляе, што ў В'етнаме «ёсць пэўны аб'ём працоўнай сілы, для якой беларускі рынак працы патэнцыйна можа быць прывабным па ўзроўні аплаты».

Як тлумачыцца, у В'етнаме ўзровень беспрацоўя сярод моладзі складае 8%. Амаль паўтара мільёна чалавек узростам да 24 гадоў нідзе не працуюць і не вучацца. А сярэдні заробак у краіне складае $300 — істотна ніжэй, чым у Беларусі.

Аднак завабіць в'етнамцаў у Мінск усё адно пакуль не ўдалося.

Пасольства паведамляе, што ў чэрвені 2024 года кіраўніцтва «Камволя» спрабавала знайсці работнікаў і звярнулася па дапамогу да дыпламатаў. Тыя правялі некалькі сустрэч з рэкрутынгавымі агенцтвамі.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведання Камвольнага камбіната ў снежні 2017 года. Фота: БелТА.

Колькі грошай захацелі в'етнамцы? $700 заробку на рукі на месяц (на перыяд выпрабавальнага тэрміну сышліся на $500). І гэта рабочым без вопыту працы па профілі і без ведання мовы. Калі б знайшоўся сярод рабочых чалавек, здольны камунікаваць па-руску ці па-англійску, то яму давялося б плаціць ужо па $1000.

Чаму столькі? Як тлумачыцца ў лісце, шмат хто з жыхароў краіны працуе за мяжой, перадусім у Японіі, Паўднёвай Карэі, Тайвані, Арабскіх Эміратах і Саудаўскай Аравіі. Там яны зарабляюць істотна вышэй. Таму пры ніжэйшым заробку, маўляў, немагчыма будзе знайсці ахвотных.

рабочая сила из Вьетнама працоўная сіла з В'етнама labor force from Vietnam

Пры гэтым, як вынікае з ліста, в'етнамцы гатовыя працаваць па 10 гадзін. Прапанова ўтрымлівала палажэнне аб «абавязковых 2 гадзінах звышурочных», уключна з працай у выходныя і святочныя дні з аплатай згодна з беларускім заканадаўствам.

Ахвотным прыехаць на працу працадаўца павінен быў бы аплаціць пералёт, а рэкрутынгаваму агенцтву — ганарар у памеры двухмесячнага заробку кожнага рабочага пасля выпрабавальнага тэрміну (па 1400 долараў).

Разглядзеўшы такую прапанову, кіраўніцтва «Камволю» вырашыла адмовіцца. Патрабуемы заробак аказаўся вышэйшым за той, на які разлічвалі на прадпрыемстве. 

Kamvol Камволь Комволь
ААТ «Камволь». Фота: Яндэкс-карты

Згодна з інфармацыяй з раздзела вакансій сайта Камвольнага камбіната, заробак нізкакваліфікаваных работнікаў складае 900-950 рублёў, а аператара абсталявання — ад 1200 да 1400 рублёў. Самы вялікі заробак — 2000 рублёў — абяцаюць фарбоўшчыку.

Беларусы за такія грошы працуюць, а вось в'етнамцы не захацелі. Выглядае, што пошук гастарбайтараў працягваецца.

Каментары13

  • Ганьба
    07.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • &
    07.12.2024
    "сярэдні заробак у краіне складае $300 — істотна ніжэй, чым у Беларусі."
    "заробак нізкакваліфікаваных работнікаў складае 900-950 рублёў,"
    ...
    гэта $300 ?
  • Андрусь
    07.12.2024
    Дык гэта яны ў В'етнаме гастарбайтараў шукалі і па дарозе знайшлі Верамейчыка?

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць