Культура55

У Лошыцкай сядзібе ў суботу пройдзе баль па матывах «Дзікага палявання караля Стаха»

21 снежня а 16:00 у музеі «Лошыцкая сядзіба» пачнецца зімовы баль. Вечар абяцае падарыць наведвальнікам атмасферу музыкі, танцаў і ўспамінаў пра культавы твор беларускай літаратуры, піша Onliner.by.

Праграма натхнёная сюжэтамі аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», якая адзначае адразу дзве юбілейныя даты: 60 гадоў з дня яе першай публікацыі і 45 гадоў з дня выхаду аднайменнага фільма. Сувязь з Лошыцкай сядзібай падкрэслівае той факт, што адна са сцэн карціны была знятая на яе тэрыторыі.

Пачнецца вечар з музычнай праграмы «Танцавальны вечар у беларускіх сядзібах». У выкананні артыстаў прагучаць творы Агінскага, Манюшкі, Шапэна і іншых кампазітараў. Затым гледачоў чакае танцавальная імпрэза «Баль у Надзеі Яноўскай» з вальсамі, мазуркамі і менуэтамі. Таксама ў рамках мерапрыемства выступяць беларускія музыканты Таццяна Старчанка і Юлія Ражкоўская, артысты тэатра пантамімы «мімы спяшаюцца на дапамогу» і народнага тэатра «на Доўгім Бродзе».

Для тых, хто любіць актыўнасці, арганізатары правядуць два майстар-класы па гістарычных танцах. Завершыць вечар тэатральнае прадстаўленне «Шэры воўк энд Чырвоны каптурок» у інтэрпрэтацыі артыстаў Народнага тэатра.

Таксама жадаючыя змогуць узяць удзел у квэсце па выставе, прысвечанай фільму «Дзікае паляванне караля Стаха». Падчас гульні наведвальнікі даведаюцца, як стваралася стужка Валерыя Рубінчыка.

Каментары5

  • У якой-якой такой сядзібе ?
    20.12.2024
    У Лошыцкай? Фу-у, знайшлі мейсца. Не, мейсца прыгожае, я памятаю, але традыцыйна ванючае, там-жа гарадзкі сьметнік побач, і ружа вятроў спрыяльная... Наведаюся, канечне ж, бо цікава ж, не такія гэта ўжо й невыносныя ахвяры...
  • не наведаецеся, бо трус
    20.12.2024
    ну калі ў вашай ружы такі напрамак ветру, значыць вас здула з той сметніцы. бо ў Мінску іншая ружа вятроў
  • Лохшицкий парк
    21.12.2024
    У якой-якой такой сядзібе ?,

    Ничего там прыгожага нет. Если бы ни единственная пивнуха, от скуки помереть можно было бы. Даже усадьбу испоганили, покрасив крышу в блевотный зеленый цвет. Закатали все в колхозную плитку, и понатыкали фонарей через каждые 50 метров, которые непонятно для кого горят в 3 часа ночи. Там и днем никого нет.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць