Свет11

Расійскі танкер страціў кіраванне і дрэйфуе каля нямецкага вострава

Расійскі танкер Eventin, які перавозіць каля 99 000 тон нафты, страціў кіраванне і дрэйфуе на поўнач ад нямецкага вострава Руген у Балтыйскім моры. Судна даўжынёй амаль 250 метраў ходзіць пад сцягам Панамы.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што Eventin загрузіў нафту ў расійскім балтыйскім порце Усць-Луга і выйшаў у мора 6 студзеня.

Паводле даных сэрвіса MarineTraffic, ягоным портам прызначэння быў заяўлены Порт-Саід у Егіпце, аднак, як сведчаць дадзеныя адкрытых марскіх баз, ягоныя апошнія рэйсы праводзіліся ў індыйскі порт Вішакхапатнам, дзе Індыя актыўна купляе расійскую нафту насуперак заходнім санкцыям.

Eventin з'яўляецца часткай так званага «ценявога флоту» Расіі, які складаецца з больш чым 100 старых танкераў і грузавых суднаў, якія кепска абслугоўваюцца. Гэтыя судны выкарыстоўваюць «зручныя» сцягі, што дазваляе хаваць інфармацыю пра іх уладальнікаў і абыходзіць міжнародныя санкцыі.

Eventin быў пабудаваны ў 2006 годзе пад імем Storviken і хадзіў пад сцягам Нарвегіі, а ў 2022 годзе быў зарэгістраваны ў Панаме. У чэрвені 2024 года судна атрымала сваю цяперашнюю назву.

Паводле інфармацыі выдання Norddeutscher Rundfunk, да танкера накіраваныя два буксіры і шматмэтавы карабель «Аркона» з-за пагрозы шторму.

Прычыны страты суднам кіравання пакуль невядомыя.

Каментары1

  • E_R
    11.01.2025
    Čakajcie, jon vam naftu razalje...

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць