У інтэрнэце распаўсюджваецца фэйк пра гібель пад коламі аўто дзяўчыны з дзіцем
Мінскае ДАІ папярэджвае пра распаўсюд непраўдзівай інфармацыі.
Згодна з паведамленнямі, 19 студзеня нібыта адбыўся наезд на дзяўчыну з непаўналетнім дзіцем, у выніку якога яны загінулі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_01/fejk250121-9tbdw.jpg.webp)
Аднак гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Згаданае ДТЗ адбылося 19 студзеня. У выніку здарэння 61-гадовая жанчына, якая пераходзіла праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На гэты момант яе жыццю нічога не пагражае.
Трэба адзначыць, што апошнімі тыднямі ў Беларусі адбылося некалькі ДТЗ з наездамі на пешаходаў на пераходах, ёсць загінулыя.
Каментары