Грамадства44

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»

Максіма Ермаловіча затрымалі яшчэ ў студзені 2023 года. Тады губазікаўцы сцвярджалі, што ён павёўся на фэйкавую рассылку плана «Перамога». Цяпер хлопца пачынаюць судзіць — пагражае да шасці гадоў калоніі. На жаль, справа зноў у неабароненым акаўнце.

Максім Ермаловіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Максіму Ермаловічу, калі меркаваць па сацсетках, 31 год. Ён родам з вёскі Стайкі (хутчэй за ўсё, Баранавіцкага раёна).

Скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Пра яго затрыманне сілавікі паведамілі ў студзені 2023 года. Тады яны сцвярджалі, што хлопец павёўся на фэйкавую рассылку плана «Перамога», якую рабіў ГУБАЗіК.

Акаўнт Ермаловіча дагэтуль актыўны, і нехта пакідае з яго каменты. Мы схільныя лічыць, што гэтым займаецца ГУБАЗіК, бо затрымлівалі Максіма менавіта яны, а ўсе каментары з акаўнта прысвечаныя крытыцы ўдзельнікаў «Байпола», у кіраўніцтве якога былыя губазікаўцы. 

Скрыншот аднаго з каментароў. Такіх каментароў мы знайшлі агулам тры, іншыя таксама скіраваныя на BYPOL і апошні датуецца маем 2024 года

На жаль, Ермаловіч не мог абараніцца ў сваёй сітуацыі. Калі ён павёўся на фэйкавую рассылку і перадаў боту свой ID ды тэлефонны нумар, то ніякая абарона немагчымая.

Мы не ведаем, дзе Максім Ермаловіч быў са студзеня 2023 па студзень 2025. Цалкам верагодна, што ў СІЗА, але магчымыя і іншыя варыянты.

Адметна, што ў красавіку 2024 нехта замаўляў «Пашыраны пошук» па ягоным нумары тэлефона ў расійскім тэлеграм-боце «Вока Бога», якім карыстаюцца сілавікі.

Ермаловіча пачынаюць судзіць 11 лютага 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачваюць Ермаловіча па двух артыкулах — «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • feafania
    31.01.2025
    Калі ўжо дойдзе?, І я ўсім кажу. Такія мэсэнджары спецыяльна былі створаны, каб перасьледваць людзей.
  • БДУ
    31.01.2025
    Няма такога "Механіка-матэматычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта". Ёсць Мех-мат у БДУ толькі.
  • Сатурн
    01.02.2025
    Калі ўжо дойдзе?, а какие сейчас есть такие? Сигнал? Просто реально не знаю..

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»37

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»37

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць