Грамадства

Мінчуку за данаты на 50 даляраў і каментары ў інтэрнэце далі пяць гадоў калоніі і гіганцкі штраф

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітзняволенаму Андрэю Савінскаму.

Яго абвінавацілі яго ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і фінансаванні экстрэмісцкай дзйнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Паводле абвінавачання, Савінскі за паўтара года перавёў на рахункі фондаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», суму, эквівалентную 50$. Пры гэтым неаднаразова выкарыстоўваў свой акаўнт у фэйсбуку.

Таксама ён у адным з тэлеграм-чатаў размясціў чатыры тэкставыя паведамленні, нібыта скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ў грамадстве.

У выніку Андрэю прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 200 базавых велічынь (7400 рублёў).

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А. Андрэй Юр’евіч Савінскі.

Каментары

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент2

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне8

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць