У мінскім метро ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі
Сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/55-316nh.jpg.webp)
«З 21.00 пятніцы арганізаванае ўзмацненне дзяжурных зменаў і рэзервовых груп службы бяспекі метрапалітэна, патруляванне і агляд электрацягнікоў. Увесь дзяжурны персанал накіраваны на выяўленне безгаспадарчых прадметаў і падазроных асобаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней МУС Беларусі паведамляла, што сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй, а таксама павялічылі колькасць нарадаў і ўзмацнілі іх байцамі АМАП.
Каментары