Усе клубы футбольнай вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у сезоне-2025
27 студзеня і 5 лютага адбыліся пасяджэнні Камітэта па клубным ліцэнзаванні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», на якіх былі разгледжаны заяўкі футбольных клубаў на атрыманне ліцэнзій БФФ для ўдзелу ў вышэйшай лізе.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/football_belarus-it2tx.jpg.webp)
Па выніках двух пасяджэнняў станоўчыя рашэнні былі прынятыя ў дачыненні да ўсіх 16 клубаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у вышэйшай лізе сезона 2025 года, паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.
Такім чынам у вышэйшай лізе ў сезоне 2025 года павінны згуляць: мінскае «Дынама», гродзенскі «Нёман», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», «Гомель», брэсцкае «Дынама», «Мінск», «Іслач», мазырская «Славія», «Віцебск», «Нафтан», БАТЭ, «Смаргонь», «Слуцк», «Маладзечна», «МК Віцебск», «Арсенал» Дзяржынск.
Чэмпіянат павінен пачацца 13 сакавіка. Будуць згуляныя 30 тураў.
Каментары