Вайна88

Беларускія хакеры дапамагаюць расійскім спецслужбам весці кібератакі на Украіну

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што Расія рыхтуецца да першай сусветнай кібервайны, і ўжо цяпер расіянам у гэтым дапамагаюць хакеры з Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Начальнік дэпартамэнту кібэрбясьпекі Службы бясьпекі Ўкраіны Ільля Віцюк
Начальнік дэпартамэнта кібербяспекі Службы бяспекі Украіны Ілля Віцюк

«У Расіі запушчаная, як я гэта называю, нацыянальная кібернаступальная праграма. Яны, апроч таго, што набіраюць і пашыраюць штат хакерскіх падраздзелаў ва ўласных спецслужбах, таксама ажыццяўляюць вербавальную і навучальную кампаніі», — паведаміў начальнік дэпартамэнта кібербяспекі Службы бяспекі Украіны Ілля Віцюк у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву «Укрінформ».

Паводле яго, афіцэры Галоўнага разведвальнага ўпраўлення і Федэральнай службы бяспекі Расіі працуюць у вайсковых навучальных установах, дзе ёсць ІТ-спецыяльнасці, а таксама ў цывільных політэхнічных універсітэтах, у якіх уводзяцца спецыяльныя кібернаступальныя дысцыпліны для студэнтаў старэйшых курсаў.

«Іх канкрэтна вучаць, якім чынам атакаваць аб’екты крытычнай інфраструктуры. Гэта тычыцца не толькі Украіны. Вывучаюць спецыфіку розных краін НАТА, краін Блізкага Усходу — дзяржаў, з якімі патэнцыйна Расія плануе ці прадбачыць магчымасць ваенных дзеянняў. Калі цяпер у нас адбываецца першая кібервайна, то Расія паралельна рыхтуецца і да першай сусветнай кібервайны. Яны вельмі сур’ёзна гэтым займаюцца», — сказаў Ілля Віцюк.

Прадстаўнік СБУ дадаў, што на баку Расіі пры ажыццяўленьні кібэратак на Украіну дзейнічала беларуская хакерская групоўка Ghostwriter.

«У беларусаў ёсць хакерская групоўка Ghostwriter, якую мы неаднаразова фіксавалі. Але і яны — гэта не больш за адзін адсотак ад усёй колькасці атак. Мы неаднаразова іх адбівалі і разумеем, якую інфраструктуру яны выкарыстоўваюць. У канцы 2022 году спецслужбы Беларусі накіроўвалі сваіх хакераў на стажыроўку ў Расію. У іх былі супольныя вучэнні, трэніроўкі, але вага беларусаў у кібервайне нязначная», — паведаміў Ілля Віцюк.

Паводле яго, Служба бяспекі Украіны высветліла асобы большасці беларускіх хакераў.

«Большую частку імёнаў ведаем, але расказваць публічна не варта. СБУ вядзе актыўныя контраразведвальныя захады, і ў выпадку абнародавання імёнаў гэтых супрацоўнікаў могуць перамясціць, яны зменяць свае звесткі, а гэта перашкодзіць нашай працы. Вайна працягваецца, таму нельга раскрываць свае козыры», — патлумачыў Віцюк.

У лістападзе 2021 года з дакладу кампаніі Mandiant, якая займаецца кібербяспекай і знаходзіцца ў ЗША, стала вядома, што Беларусь з 2016 года ўцягнутая ў хакерскую і дэзынфармацыйную кампанію ў кіберпрасторы супраць усходнееўрапейскіх краін НАТА.

У прыватнасці, адмыслоўцы выявілі сведчанні таго, што Беларусь рабіла кібератакі, у тым ліку супраць парламентарыяў Германіі, шпіёніла за апазіцыянерамі і выкрадала канфідэнцыйную інфармацыю.

У дакладзе фігуравала хакерская група UNC115, звязаная з беларускімі вайскоўцамі, якую яшчэ называюць Ghostwriter.

Перад пачаткам расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасць за атаку 14 студзеня 2022 года, калі на сайтах украінскіх урадавых устаноў былі апублікаваныя паведамленні з пагрозай украінцам «баяцца і чакаць найгоршага».

Перад гэтай атакай беларускія хакеры ў інтарэсах Расіі атакавалі Літву, Латвію, Польшчу і Украіну.

Каментары8

  • Iрпень
    05.04.2024
    Ну, гэтыя ж.пы iх i абсцiравалi, i бензiн iм залiвалi, i аэрадромы для бамбёжак па Украiне далi
  • Mar
    05.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    05.04.2024
    Iрпень, А колькі ў цябе ў Ірпене атоўцаў ветеранаў здавалі а побач А далей?А у 14 годзе ў Крыму сбУ 97 % мянтоў99 % вайсвовых 87 % на бок рф перібеглі і зараз з сваім ваююць? Татары ў Крыму з 14 па 22 і рубчікі прымалі і ростурістаў чакалі)) А беларусы павінны кідацца " пад танкі" ? Тыя якія кідалісь загінулі за Вас..Удзячнасць ад Вас паклеп дзярьмо разбураны мэмаріал ..Разпавядаеце ўсялякую ху.." бачыл нехта чул нехта " Ніводнага факта .Нах..сууусед

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі32

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах21

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

У Мінску запрацаваў першы паштамат СДЭК3

У Бабруйску здаюць элітную кватэру, дзе ўнітаз знаходзіцца на кухні — кажуць, рамантычна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі32

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць