Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта
Беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка выклаў у тыкток відэа, у якім распавёў пра праблемы з турэцкімі ўладамі праз данос мясцовых хейтараў.
Камісаранка жыў у Турцыі каля года і шмат выступаў там у гэты час.
— У мяне быў толькі адзін жарт пра Эрдагана. Вельмі мяккі, дзе я казаў, што не збіраюся жартаваць пра Эрдагана, «але вы мяне таксама зразумейце, калі я бачу вусатага прэзідэнта, які так даўно ва ўладзе, так і хочацца нешта сказаць».
Атрымалася так, што ў Славы завірусіліся нейкія іншыя жарты пра Турцыю — да іх дадавалі турэцкія субцітры і кідалі ў турэцкія паблікі.
— Іх паглядзела некалькі мільёнаў туркаў. І тыя, хто хоць крыху ведаў рускую, нават да мяне на канцэрты прыходзілі. Тыпу «Во дае!». Я тады нават на секунду падумаў: «А я змагу вывучыць турэцкую і выступаць на ёй?».
Юмористическое нападение #славакомиссаренко #стендап
Камісарэнка пажартаваў, што, магчыма, яго потым нават паклікалі б здымацца ў турэцкіх серыялах. Але разам з мясцовымі фанатамі ў беларускага коміка з'явіліся і мясцовыя хейтары — і вось нехта з іх пераклаў жарт пра Эрданага на турэцкую і даслаў у нейкія праваахоўныя органы. У выніку турэцкае МУС патэлефанавала арганізатару канцэртаў Камісаранкі і сказала: «Перадайце вашаму артысту, каб ён так не жартаваў».
— А я яшчэ згадаў, што Лукашэнка часта прылятае да Эрдагана ў Стамбул. Я падумаў, гэта ж капец, што будзе, калі яны ў размове гэта згадаюць. І Лукашэнка такі: «Ён і пра цябе ўжо пачаў?! Якая скаціна! Я зараз да Сі Цзіньпіна палячу, я яму ўсё раскажу, што рыхтуецца на яго гумарыстычны напад!».
Слава Камісаранка: Я цяпер жыву адзін
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё
Ці зможа штучны інтэлект пісаць жарты пра Лукашэнку замест Славы Камісаранкі? Комік праверыў
«Мне трэба чакаць ВНЖ крымінальніка». Слава Камісаранка расказаў, куды пераязджае, і пажартаваў пра складанасці легалізацыі
Каментары