Грамадства1515

Польшча больш не пускае беларускія аўтамабілі, калі ўласніка няма ў салоне. Што яшчэ змянілася

Пасля ўвядзення новага пакета санкцый супраць Беларусі суседнія краіны Еўрасаюза паступова ўводзяць усё новыя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.

У Польшчу толькі на ўласным аўто

Палякі перасталі прапускаць праз сваю мяжу аўтамабілі на беларускай рэгістрацыі, калі ў салоне няма ўласніка аўто.

Па словах удзельнікаў памежных тэлеграм-чатаў, не прапускаюць нават пры наяўнасці даверанасці, у тым ліку генеральнай.

Таксама пад забарону на ўезд у Польшчу патрапілі транспартныя сродкі, якія належаць юрыдычным асобам.

Атрымліваецца, што заехаць у Польшчу не змогуць і тыя аўтамабілісты, якія набылі машыну ў лізінг.

На што спасылаюцца?

Новыя патрабаванні пачалі дзейнічаць з 9 ліпеня. Таксама ўдзельнікі чатаў адзначаюць, што з 10 ліпеня з Беларусі ў Польшчу больш нельга будзе везці цыгарэты і алкаголь. Такую інфармацыю агучваюць польскія мытнікі.

У прынятым 29 чэрвеня пакеце санкцый і тэхнічным рэгламенце ЕС гаворыцца, што кампетэнтныя органы могуць дазволіць на ўмовах, якія яны палічаць мэтазгоднымі, уезд у Саюз транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеянне мытнага коду CN 8703 (легкавыя транспартныя сродкі).

З гэтага вынікае, што кожная краіна Еўрасаюза мае права сама вызначаць правілы, па якіх яна будзе прапускаць на сваю тэрыторыю транспартныя сродкі з беларускай рэгістрацыяй.

Каментары15

  • Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?
    09.07.2024
    Режим наверное не перестает сметься и хлопать в ладоши после каждого нового ограничения в сторону обычных беларусиков.
  • Жора
    09.07.2024
    Влад, з акопаў ПКК пішаце?

    Не называй свой народ хатаскрайнікамі. Свой народ трэба любіць, як дзіця.
  • Жора
    09.07.2024
    Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи? , рэжыму толькі лепей. Болей валюты застаецца ў краіне. Болей падаткаў збярэ з кітайскага імпарту. Болей адловіць тых, хто не паспеў выехаць. Болей ролікаў зробяць прапагандысты пра звар'яцелых паноў у Польшчы і гейропу.

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Усе навіны →
Усе навіны

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне8

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў24

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць