Сюзана выступала ў вагавой катэгорыі 71 кг.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/walazdzko240809-w8uht.jpg.webp)
Фота: НАК Беларусі
Вынік беларускі — 246 кг (111 кг + 135 кг). Сюзана ў рыўку зафіксавала штангу вагой 111 кг, а ў штуршку пасля паспяховых стартавых 135 кг, двойчы не справілася з вагой 140 і 142 кг.
Алімпійскай чэмпіёнкай стала Алівія Рыўз (ЗША).
У суботу выступіць цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (катэгорыя 102 кг).
Каментары