Свет44

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў

Стрэлы прагучалі, калі палітык выходзіў са свайго гольф-клуба, але яго не закранулі, паведамляе New York Post.

Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзідэнт Дональд Трамп у асяроддзі агентаў Сакрэтнай службы ЗША, пакідае сцэну перадвыбарчага мітынгу, 13 ліпеня 2024 года, Пенсільванія. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Паводле інфармацыі, якую выданне атрымала ў праваахоўных органах, на гэтую перастрэлку адрэагавала Сакрэтная служба (арганізацыя, якая забяспечвае бяспеку дзейных і былых прэзідэнтаў краіны) ЗША. Прадстаўнік перадвыбарчага штаба Трампа Стывен Чунг заявіў, што той знаходзіцца ў бяспецы.

Як стала вядома, падчас перастрэлкі два чалавекі побач з гольф-кубам Trump International Golf Course абмяняліся стрэламі. Яны цэліліся адзін у аднаго, страляніна не была скіравана ў бок Трампа.

13 ліпеня гэтага года Дональд Трамп быў паранены ў выніку замаху ў штаце Пенсільванія — куля адарвала яму кавалачак вуха. Пры гэтым палітык з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам другой папраўкі да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе амерыканскім грамадзянам права на валоданне зброяй.

Каментары4

  • John Wayne
    16.09.2024
    Рэакцыі пад навіной на тг адметныя і шмат кажуць пра змены НН за апошні час.

    Што тычыцца другой папраўкі і зброі, пацікаўцеся. Найбольш стралянін і забойстваў у тых штатах, у якіх забарона, або там, дзе gun free zone. Бо бандыты і так здабудуць зброю, а нармальныя грамадзяне не. Паўжартам, забарона ножаў не зменшыць колькасць панажоўшчын.

    Пры аказіі, апошні час усё больш пра палітыку ЗША ды крыху спалучаную папкультуру. Калі гаворка пра зброю, папкультуру і ЗША, можце напісаць артыкул пра вядомы мэм "Meow Meow Meow Meow 13% Meow Meow Meow, Meow Meow Meow 52%". Калі ніхто не забароніць :D
  • Freddy
    16.09.2024
    письменные показания осведомителя ABC относительно дебатов между Дональдом Трампом и Камалой Харрис
    по поводу процедурной справедливости:
    Дональд Трамп будет подвергнут проверке ответов во время дебатов,
    в то время как Камала Харрис не подвергнется подобной проверке.
    Кампании Харриса были предоставлены примеры вопросов, которые, хотя и не были точными, охватывали схожие темы, которые возникали во время дебатов.
    Кроме того, для дальнейшего расследования я тайно записал несколько разговоров, которые докажут, что кампания Харриса настаивала не только на проверке ответов Дональда Трампа, но также настаивала
    на том, какие вопросы нельзя задавать ни при каких обстоятельствах,
    иначе кампания Харриса отказаться от участия в дискуссии.
  • Цырк
    16.09.2024
    В меня стреляли под Лиозно, Так, зноў, танны піяр лузера Трампа, як і нашага тады

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Французская журналістка схлусіла, што жонка Макрона нарадзілася мужчынам. І цяпер папрасіла прытулак у Расіі11

МТЗ у гонар перапрызначэння падарыў Лукашэнку трактар ВІДЭА7

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі12

ЗША на месяц прыпыняць увядзенне мытаў на мексіканскія тавары8

«Левая, хранічна злая». Драматычная гісторыя паказала, да чаго даводзіць істэрычнае выкрыццё «сэксуальных дамаганняў»20

У Расіі аднаўляюць музычны конкурс часоў брэжнеўскага застою6

На таннае арэнднае жыллё ў Беларусі змогуць прэтэндаваць і расіяне2

«Спадзяюся, гэта ўбачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць». Тыкток смяецца з гомельскага аэрапорта18

«Я вас, баранаў, рэзаў і буду рэзаць». Дзевяць разоў судзімы найміт вярнуўся з украінскага палону і забіў хлопца былой жонкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць