Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце
Журнал Time змясціў на вокладку новага нумара абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Авальным кабінеце Белага дома.
.
TIME's new Inauguration cover: Donald Trump's disruption is back https://t.co/f6thgzBMCY pic.twitter.com/LwsTz8sMyl
Трамп заязджае за стол, за якім традыцыйна сядзіць прэзідэнт ЗША ў сваім кабінеце, на стуле і змятае на падлогу дакументы, якія падпісваў ужо былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. «Ён вярнуўся», — гаворыцца на вокладцы.
Гэтая вокладка стала сімвалічнай ілюстрацыяй пераходу ўлады і адлюстраваннем чаканняў, звязаных з будучымі дзеяннямі новаабранага прэзідэнта ў Адміністрацыі Белага дома.
Інаўгурацыя Дональда Трампа пройдзе сёння і пачнецца а 20-й па мінскім часе. Трамп заявіў, што «сёння будзе весела».
«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі
Трамп даручыў памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля інаўгурацыі
Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва
Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА
TikTok зноў запрацаваў у ЗША
Каментары