Трамп даручыў памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля інаўгурацыі
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў сваім памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным праз некалькі дзён пасля інаўгурацыі, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/-cyzn9-v9t29.jpg.webp)
Прэзідэнт Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ідуць для ўдзелу ў групавым фота на саміце G20, Осака, Японія, 28 чэрвеня 2019 г. Фота: AP Photo / Susan Walsh
Па іх словах, адна з мэтаў размовы — абмеркаванне асабістай сустрэчы лідараў у бліжэйшыя месяцы для спробы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.
Паводле даных CNN, прадстаўнікі каманды Трампа па нацыянальнай бяспецы пачалі рыхтавацца да размовы з Пуціным некалькі тыдняў таму, але пакуль не вядома, ці вызначана дата званка канчаткова.
14 студзеня Трамп паведаміў пра намер у найбліжэйшы час сустрэцца з Пуціным, адзначыўшы, што для гэтага яму трэба «прыйсці ў офіс».
Каментары