Кіраўнік пераходнага ўрада Сірыі Ахмед аш-Шараа і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць абаронны пакт, у рамках якога Анкара зможа размясціць свае базы на тэрыторыі паўднёвага суседа, паведамілі чатыры крыніцы агенцтва Reuters у сірыйскіх спецслужбах.
Сустрэча двух лідараў праходзіць 4 лютага. Са слоў суразмоўцаў Reuters, гаворка пойдзе пра дзве турэцкія базы ў пустынным раёне на ўсходзе Сірыі, вядомым як Бадыя. Раней праўрадавая газета Türkiye паведамляла, што Анкара плануе размясціць там да 50 знішчальнікаў F-16.
Акрамя гэтага, Турцыя атрымае дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы Сірыі ў вайсковых мэтах і возьме на сябе абавязацельства аб дапамозе ў выпадку ўзнікнення знешніх пагроз.
Афіцыйны прадстаўнік кіраўніка пераходнага ўрада паведаміў агенцтву, што аш-Шараа абмяркуе «падрыхтоўку Турцыяй новай сірыйскай арміі» — ранейшая была распушчаная пасля звяржэння рэжыму Башара Асада напрыканцы мінулага года, — а таксама «новыя сферы супрацоўніцтва», не ўдакладніўшы, якія менавіта.
Пры гэтым у Турцыі, якая ўваходзіць у НАТА, ужо ёсць вайсковыя базы ў раёне сірыйскіх правінцый Алепа і Ідліб.
Раней крыніцы выдання Bloomberg казалі, што Турцыя, якая падтрымала паўстанцаў падчас нядаўняй рэвалюцыі, выступае супраць захавання расійскіх баз у Сірыі, а новая адміністрацыя памятае, што Пуцін дапамог Асаду не саступіць у вайне, якая пачалася пасля «арабскай вясны», і да апошняга спрабаваў выратаваць ягоны рэжым. Таму наўрад ці Крэмль можа разлічваць на станоўчае развязанне пытання аб захаванні ім дзвюх вайсковых баз у Сірыі: авіябазы ў Хмейміме і марской базы ў Тартусе.
Новыя ўлады Сірыі патрабуюць ад Расіі выдаць Башара Асада
Новыя ўлады Сірыі пагадзіліся аднавіць адносіны з Расіяй. Але толькі пасля прызнання памылак і выплаты кампенсацыі
У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?
Сірыйскі порт Тартус разарваў 49-гадовы інвесткантракт з Расіяй
ЗША змякчылі некаторыя санкцыі супраць Сірыі
Каментары