Свет1616

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары

Кіт Келаг, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, у эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву Reuters заявіў, што адміністрацыя Дональда Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета адбыліся выбары і прэзідэнта, і парламента, асабліва калі ўдасца дасягнуць перамір'я з Расіяй.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

«Большасць дэмакратычных краін праводзяць выбары і ў ваенны час. Я думаю, важна, каб яны праводзіліся. Гэта карысна для дэмакратыі. У гэтым прыгажосць трывалай дэмакратыі, калі ў выбарах можа ўдзельнічаць больш за аднаго чалавека», — цытуе Келога Reuters.

Украінскае заканадаўства прама забараняе праводзіць выбары, калі ў краіне дзейнічае ваеннае становішча, а яно было ўведзена ў дзень пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання 24 лютага 2022 года і з тых часоў неаднаразова працягвалася.

За гэты час фармальна скончыліся тэрміны паўнамоцтваў як прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, так і дэпутатаў Вярхоўнай Рады, абраных у 2019 годзе. Крэмль і іншыя ворагі Зяленскага на падставе гэтага любяць сцвярджаць, што ён нібыта страціў легітымнасць.

Reuters таксама піша, спасылаючыся на дзве ананімныя крыніцы, што ЗША могуць настаяць на правядзенні выбараў ва Украіне ў якасці адной з умоў пачатковага перамір'я. 

«Па словах суразмоўцаў, калі ва Украіне адбудуцца прэзідэнцкія выбары, пераможца можа быць адказным за перамовы з Масквой аб заключэнні доўгатэрміновага пакта», — гаворыцца ў артыкуле.

Reuters таксама прыводзіць словы ананімнага былога заходняга чыноўніка, які мяркуе, што скасаванне ваеннага становішча і абвяшчэнне выбараў дэстабілізуе краіну: мабілізаваныя салдаты пакінуць шэрагі УСУ, а мужчыны прызыўнога ўзросту «пабягуць за мяжу». Акрамя таго, гэта размые ўладу і ўплыў Зяленскага, які напярэдадні выбараў стане «кульгавай качкай».

Рэйтынг прэзідэнта Украіны і так ужо даўно не такі высокі, як у першыя месяцы вайны, таму на выбарах у яго будуць патэнцыйныя моцныя супернікі.

На думку суразмоўцы Reuters, падштурхоўваючы Украіну да выбараў, «Трамп рэагуе […] на сігналы зваротнай сувязі ад Расіі. Расія хоча, каб з Зяленскім было скончана».

Каментары16

  • Ботам
    01.02.2025
    Спачатку гарантыі бяспекі Украіне, а потым выбары. Наадварот не будзе, гэта расійскія хацелкі і ніякія рудыя кансервы ці карысныя ідыёты, хто ён там, гэтага Украіне не навяжуць. Толькі дурні могуць падтрымліваць дурня, які ваюе, пакуль пошлінамі, са сваімі саюзнікамі Канадай, Даніей і Еўропай.
  • %
    01.02.2025
    Вова настойвае, Доні згаджаецца
  • І я хачу!
    01.02.2025
    Хачу каб сёлета прайшлі выбары ў ЗША!

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць