Вярхоўная Рада Украіны прызнала Расію дзяржавай-тэрарыстам і забараніла выкарыстанне расійскай сімволікі з літарамі «Z» і «V»
Цяпер украінскае заканадаўства дапоўніцца новымі тэрмінамі «дзяржава-тэрарыст» і «сімволіка ваеннага ўварвання расійскага неанацысцкага таталітарнага рэжыму ва Украіну», піша УНІАН.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_04/photo_2022-04-01_17-12-12-xaj1p.jpg.webp)
Літары «Z», «V» прызнаюцца сімволікай ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, калі іх выкарыстанне адпавядае ўстаноўленым гэтым законам прыкметам.
Акрамя таго, забароненая любая прапаганда расійскага рэжыму, акта агрэсіі супраць Украіны з боку Расіі як дзяржавы-тэрарыста, у тым ліку выкарыстанне сімволікі ўварвання.
Каментары