Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну
У Бранскай вобласці абвясцілі ў вышук дэсантнікаў, якіх з турмы завербавалі на вайну з Украінай. Але да так званай СВА яны не даехалі, а ўцяклі.
«2 лютага падчас транспарціроўкі ў зону правядзення СВА збеглі трое былых зняволеных — вайскоўцаў 104 дэсантна-штурмавога палка 76 дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ РФ», — паведамляе канал «Досье шпиона».
Ён публікуе арыенціроўку на дэсантнікаў-зэкаў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/-dw4xn.jpg.webp)
Гэта Чугаеў Канстанцін Мікалаевіч, 1989 г.н., радавы, Міхайлаў Максім Сяргеевіч, 1989, малодшы сяржант, а таксама Нікіцін Леанід Аляксеевіч, 2005, радавы.
Падчас уцёкаў, паведамляе канал, яны адкрылі агонь па ваеннаслужачых палка, адзін з іх паранены.
Вышуковыя мерапрыемствы праводзяцца на тэрыторыі Бранскай і суседніх абласцей.
Населены пункт Сешча Бранскай вобласці, скуль збеглі зэкі, знаходзіцца за 50-70 км ад населеных пунктаў Беларусі.
Каментары