ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль
Кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі ў выпадку размяшчэння Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
У твітары палітык адзначыў, што такі крок стане «безадказнай эскалацыяй і пагрозай для еўрапейскай бяспекі».
«Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕС гатовы адказаць новымі санкцыямі», — напісаў Барэль.
#Belarus hosting Russian nuclear weapons would mean an irresponsible escalation & threat to European security. Belarus can still stop it, it is their choice.
The EU stands ready to respond with further sanctions.
Нагадаем, размяшчэнне ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі анансаваў у суботу, 25 сакавіка, Уладзімір Пуцін.
Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі. У афіцыйнай заяве ведамства гаворыцца пра патрэбу неадкладна склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН.
Каментары
Вводите тотальный (!) бан на весь экспорт хунты!